Музей Уладзіміра Караткевіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей Уладзіміра Караткевіча
Lenina 26 in Orsha 04.JPG
Заснаваны 1994
Адкрыты 26 лістапада 2000
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша, вул. Леніна, 26

Музей Уладзіміра Караткевіча — музей у Оршы, прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. заснаваны паводле рашэння Аршанскага выканаўчага камітэта ад 20.04.1994 г. Адкрыты 26 лістапада 2000 г. у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Размяшчаецца ў доме – помніку архітэктуры канца 19 – пачатку 20 ст.

Структура і экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны фонд музея (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музея 360 м². Усе экспанаты размешчаны ў 2 залах (плошчай 89 і 84 м²).


У аснову экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналагічны прынцып, вылучаны тэматычныя раздзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянская пазіцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцці Аршаншчыны: «Радавод У.С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У.С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасці», «У.С. Караткевіч – настаўнік», «Партрэт пісьменніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці У. Караткевіча і іншых пісьменнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юркевіч, Г.А. Караткевіча Уладзіміра музей / Г.А. Юркевіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 278–280.
  • Музей У. Караткевіча // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 482.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]