Перайсці да зместу

Мурат Журынавіч Журынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мурат Журынавіч Журынаў
каз.: Мұрат Жұрынұлы Жұрынов
Дата нараджэння 7 снежня 1941(1941-12-07) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, навуковец
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Партыя
  • Нур Атан[d]
Член у
Узнагароды
Order of the Leopard ордэн «Парасат»
ганаровы знак «За выдатныя поспехі ў галіне вышэйшай адукацыі СССР» Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Казахстан

Мура́т Журы́навіч Журы́наў (каз.: Мұрат Жұрынұлы Жұрынов, 7 снежня 1941, Арыс, Паўднёва-Казахстанская вобласць, Казахская ССР) — савецкі і казахстанскі вучоны-хімік, прэзідэнт НАН Рэспублікі Казахстан у 2003—2023 гадах. Доктар хімічных навук (1981), прафесар (1981), акадэмік НАН Рэспублікі Казахстан (1994, член-карэспандэнт з 1989). Замежны член НАН Беларусі (2021).[1][2]

У 1964 годзе скончыў Казахскі хіміка-тэхналагічны інстытут (інжынер-тэхнолаг), у 1970 — аспірантуру Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Затым выкладаў да 1982 года ў Казахскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, загадчык кафедры, дэкан факультэта. Прарэктар Карагандзінскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982—1985), дырэктар Інстытута арганічнага сінтэзу і вугляхіміі НАН РК (1985—1991).

З 1991 года па 1995 прэзідэнт Міжнароднага Казахска-Турэцкага ўніверсітэта ім. А. Ясаві, з 1993 старшыня Туркестанскага навуковага цэнтра ЮКА НАН РК.

У 1995 па 1997 міністр адукацыі РК, пасля вызвалення ад пасады міністра быў прызначаны на пасаду прэзідэнта Міжнароднага Казахска-Турэцкага ўніверсітэта ім. А. Ясаві.

У 2001—2007 — дырэктар Інстытута арганічнага каталізу і электрахіміі МАН РК, з 2013 г. — Генеральны дырэктар Інстытута паліва, каталізу і электрахіміі РК.

З 2003 па 2023 — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук РК.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 92 вынаходстваў.

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны вывучэнню электрахімічных паводзін розных класаў арганічных злучэнняў і распрацоўцы новых метадаў электрахімічнага сінтэзу як вядомых, так і новых фізіялагічна актыўных рэчываў, галоўным чынам на аснове прыродных злучэнняў.

Аснорўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Квантовая электрохимия алкалоидов. Алма-Ата, 1986 (суаўтар).
  • Электрохимия селена, теллура и полония / А. Баешов, М. Ж. Журинов, С. И. Жданов; АН КазССР, Центр.-Казахст. отд-ние, Ин-т орган. синтеза и углехимии, Хим.-металлург. ин-т. — Алма-Ата : Наука КазССР, 1989. — 169,[1] с. : ил.; 20 см; ISBN 5-628-00174-0.
  • Химия эфедриновых алкалоидов. Алма-Ата, 1990 (суаўтар).
  • Новые фосфорпроизводные эфедриновых алкалоидов. Алма-Ата, 1992 (суаўтар).
  • Новые биоактивные производные алкалоидов. Алма-Ата, 1992 (суаўтар).
  • Технология производства мышьяка. Алматы, 1993 (суаўтар).