Мустафа Абдэль Латыф Мушэт
Мустафа Абдэль Латыф Мушэт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. مصطفى الكاظمي | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адзіль Абдул-Махдзі | ||||||
Пераемнік | Mohammed Shia' Al Sudani[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1967[1] (57 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мустафа Абдэль Латыф Мушэт (араб. مصطفى عبد اللطيف مشتت) вядомы як Мустафа аль-Казымі (араб. مصطفى الكاظمي, нар. 1967, Багдад, Ірак) — іракскі палітык, журналіст і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Ірака ў 2020—2022 гадах. Міністр замежных спраў Ірака з 12 мая па 6 чэрвеня 2020 года. Узначальваў іракскую нацыянальную разведвальную службу з 2016 па 2020 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мустафа Абдэль Латыф нарадзіўся ў Багдадзе ў 1967 годзе. Сям’я ў 1963 годзе пераехала з Эш-Шатра ў мухафазе Ды-Кар у багдадскі раён Кадзімы. Бацька працаваў тэхнічным кіраўніком у аэрапорце Багдад[2].
Быў праціўнікам Садама Хусейна. У 1985 годзе эміграваў праз Іракскі Курдыстан у Германію, а затым у Вялікабрытанію, жыў у эміграцыі[2].
На працягу некалькіх гадоў працаваў калумністам і рэдактарам амерыканскай газеты «Аль-Манітор».
У 2003—2010 гг. быў выканаўчым дырэктарам Iraq Memory Foundation (IMF) у Лондане[2].
У 2012 годзе скончыў юрыдычны факультэт прыватнага Універсітэта Ат-Турат у Багдадзе. Атрымаў ступень бакалаўра ў галіне права.
7 чэрвеня 2016 года прызначаны прэм’ерам Хайдэрам Аль-Абадзі начальнікам Іракскай нацыянальнай развелвальны службы[3].
У канцы лістапада 2019 года прэм’ер Абдул-Махдзі падаў у адстаўку. Адстаўка была прынята Саветам прадстаўнікоў Іраку (парламентам) 1 снежня[4]. 1 лютага 2020 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех прызначыў Мухамеда Тауфіка Алаўі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 1 сакавіка той адмовіўся фармаваць урад і адклікаў сваю кандыдатуру[5]. 17 сакавіка прэзідэнт Ірака прызначыў Аднана аз-Зурфі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 9 красавіка, пасля таго як Аднан аз-Зурфі склаў паўнамоцтвы, прэзідэнт Ірака прызначыў Мустафа аль-Казымі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад[6][3].
У сакавіку прадстаўнік шыіцкай групоўкі Катаіб Хезбала абвінаваціў Мустафу аль-Казымі ў датычнасьці да гібелі кіраўніка сіл «Кудс» Касема Сулеймані і Абу Махдзі Аль-Мухандзіса ў выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдаду 3 студзеня 2020 года.
7 мая Савет прадстаўнікоў Ірака выказаў давер ураду аль-Казымі і ўхваліў яго праграму. У той жа дзень аль-Казымі прынёс прысягу ў якасці прэм’ера[7]. 12 мая змяніў Мухамеда Алі аль-Хакіма на пасадзе міністра замежных спраў.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з дачкой доктара Махдзі аль-Алака з партыі «Дава». Мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ https://www.odegy.org/?p=19435 Праверана 6 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в Get to know about Mustafa Al-Kathemi, the new designated official in charge of the Iraqi government (англ.)(недаступная спасылка). Shafaq News (9 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2020. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ а б СМИ: президент Ирака поручил Мустафе аль-Казыми сформировать новое правительство . ТАСС (9 красавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку . Русская служба Би-би-си (1 снежня 2019). Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Назначенный премьер Ирака отказался от формирования кабмина и отозвал свою кандидатуру . ТАСС (2 сакавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Премьер-министром Ирака назначен бывший начальник разведки . NEWSru.co.il (9 красавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
- ↑ СМИ: парламент Ирака одобрил программу нового правительства и большинство министров . ТАСС (7 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.