Мухамед Алі Джына
Мухамед Алі Джына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
урду: محمد علی جناح гудж.: મહમદ અલી ઝીણા | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Khawaja Nazimuddin[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Maulvi Tamizuddin Khan[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ліякат Алі Хан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 снежня 1876[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 верасня 1948[3][4][…] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Jinnahbhai Poonja[d][6] | ||||||
Маці | Mitthibai Jinnahbhai[d] | ||||||
Жонка | Emibai Jinnah[d] і Rattanbai Jinnah[d] | ||||||
Дзеці | Dina Wadia[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | адвакат, барыстар | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Сайт | majinnah.com.pk | ||||||
![]() |
Мухамед Алі Джына (урду: محمد علی جناح; англ.: Muhammad Ali Jinnah; 25 снежня 1876, Карачы ‒ 11 верасня 1948) — палітычны дзеяч Пакістана.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і гуджарацкага гандляра. Атрымаў ў 1896 годзе юрыдычную адукацыю ў Англіі, да 1930 года займаўся адвакацкай практыкай у Бамбеі. З 1906 года член Індыйскага нацыянальнага кангрэса. З 1912 года адначасова прымаў удзел у дзейнасці Мусульманскай лігі. Напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў выступаў за адзінства індусаў і мусульман. У 1921 годзе, у перыяд ператварэння Нацыянальнага кангрэса ў масавую партыю, Джына выйшаў з кангрэса. У 1928 годзе на Усепартыйнай канферэнцыі па выпрацоўцы індыйскай канстытуцыі Джына дамагаўся прадастаўлення мусульманам 1/3 месцаў у органах улады (у той час як яны складалі 1/4 частку насельніцтва Індыі) і ўвядзення курыяльнай сістэмы выбараў па рэлігійнай прыкмеце. У 1930-1934 гадах жыў у Англіі. У 1930-1932 гадах член індыйскай дэлегацыі на канферэнцыі «Круглага стала». З 1934 года лідар Мусульманскай лігі. Джына выступаў за незалежнасць Індыі, але ў асноўным яго палітычная дзейнасць была накіравана на абарону інтарэсаў мусульманскай абшчыны. У 1940 годзе пад кіраўніцтвам Джыны Мусульманская ліга вылучыла патрабаванне аб адасабленні ад Індыі абласцей з мусульманскім насельніцтвам і стварэння з іх дзяржавы Пакістан. Джына кіраваў рухам за ўтварэнне Пакістана. Пасля падзелу Індыі (1947) быў генерал-губернатарам Пакістана. У Пакістане Джыну лічаць стваральнікам дзяржавы і называюць «Вялікім правадыром» і «Айцом нацыі».
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Muhammad Ali Jinnah // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Muhammad Ali Jinnah // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mohammed Ali Jinnah // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Muhammad Ali Jinnah // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713