Мухамед Хусейн Шахрыяр
| Мухамед Хусейн Шахрыяр | |
|---|---|
| азерб.: Məhəmməd Hüseyin Şəhriyar перс.: سید محمدحسین بهجت تبریزی) | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Сеід Мухамад Хусейн Тебрызі |
| Псеўданімы | Бехджат, Шахрыяр |
| Дата нараджэння | 2 студзеня 1906[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 верасня 1988[1][3] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, літаратар, літаратуразнавец |
| Мова твораў | азербайджанская, персідская |
| Подпіс |
|
Муха́мед Хусе́йн Шахрыя́р (азерб.: Məhəmməd Hüseyin Şəhriyar; перс.: سید محمدحسین بهجت تبریزی) 1906, Тэбрыз, Усходні Азербайджан — 18 верасня 1988, Тэгеран) — азербайджанскі іранскі паэт, які пісаў на азербайджанскай і персідскай мовах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шахрыяр нарадзіўся ў 1906 годзе ў Тэбрызе. Яго бацька быў адвакатам. Першую сістэматычную адукацыю атрымаў у сярэдняй школе «Матахары» ў Тэбрызе, а пазней у школе «Дарул Фанун» у Тэгеране. Вывучаў таксама медыцыну ў каледжы, пасля чаго адправіўся ў Харасане, дзе знайшоў працу ў таварыстве натарыусаў «Нішапур», а пазней у банку «Кешаварзі». Першапачаткова ён выдаваў свае вершы пад псеўданімам Бехджат, але пазней ён змяніў яго на Шахрыяр.
Памёр паэт у 1988 годзе. Пахаваны ў родным Тэбрызе ў Маўзалеі паэтаў. Ён стаў апошнім паэтам, пахаваным у гэтым маўзалеі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]

Свой першы верш Шахрыяр напісаў ва ўзросце сямі гадоў на азербайджанскай мове, а другое — ва ўзросце дзевяці гадоў на персідскай. Магчыма, ён паспрабаваў напісаць аўтабіяграфію ў форме вершаў, паколькі чытач можа даведацца пра біяграфію Шахрыяра, чытаючы яго дыван. Многія з яго горкіх і салодкіх успамінаў адлюстраваны ў яго кнігах «Хаз'ян Дэл», «Прывітанні Гейдарбабе», «Муміаі» і «Вячэрняя Басня». Яго іншая кніга, «Тахтэ Джамшыд» з'яўляецца калекцыяй эпічных вершаў, якая паказвае ўяўленне паэта. Шахрыяр склаў рознабакова развітыя формы паэзіі уключаючы лірыку, чатырохрадкоўі, вершы, оды і вершаваныя элегіі.
- 1 2 Mohammad-Hossein Shahriar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Miḥammad Husen Shahryār // LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Muhammed Hüseyin Şehriyâr // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.