Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi
| Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Jallow Mamadou Bhatia[d] | ||||||
| Пераемнік | Yahya Ould Hademine[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 снежня 1956 (69 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | араб. محمد ولد محمد اﺣﻤﺪ الشيخ الغزواني | ||||||
| Жонка | Mariem Mint Mohamed Fadel Ould Dah[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | суфізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Род войскаў | Mauritanian National Army[d] | ||||||
| Званне | генерал | ||||||
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані (араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني, фр.: Mohamed Ould Ghazouani; вядомы таксама як Газуані[3] і ульд Газуані[4]; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі[5], уступіў на пасаду з 2 жніўня 2019 года[6].
Газуані з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы[7] і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (2008—2018)[8]. Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года[9][10]. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Газуані нарадзіўся ў Бумдыдзе раёна Асаба 31 снежня 1956 года[11]. Належыць да вядомай суфійскай сям’і ў Маўрытаніі. Сын духоўнага лідара племя мурабітаў Ідэйбусат[12]. Жанаты з доктарам Марыям Мінт Махамед Вадхель ульд Да[12][13]. Мае пяцёра дзяцей[14].
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Служыў у маўрытанскім арміі з канца 1970-х гадоў. Затым навучаўся ў якасці афіцэра ў Марока. Атрымаў ступень бакалаўра, магістра ў галіне адміністравання і ваенных навук, а таксама прайшоў некалькі ваенных сертыфікатаў і курсаў[14][15].
Газуані з’яўляўся паплечнікам прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[16]. У 2005 годзе ўваходзіў у ваенны савет, які зрынуў прэзідэнта Мауя ульд Сід Ахмед Тая. У 2008 годзе як саюзнік Махамеда ульд Абдэль Азіза удзельнічаў у звяржэнні прэзідэнта Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі[10][17].
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіза прызначыў Газуані міністрам абароны Маўрытаніі[10][18].
1 сакавіка 2019 года Газуані абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, імкнучыся замяніць прэзідэнта Абдэль Азіза[3][4][19]. 15 сакавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра абароны для ўдзелу ў выбарах[20]. 22 чэрвеня 2019 года атрымаў перамогу на выбарах, атрымаўшы 52 % галасоў выбаршчыкаў у 1-м туры, і стаў абраным прэзідэнтам краіны[14].
Зноскі
- ↑ https://www.jeuneafrique.com/1176164/politique/ce-quil-faut-savoir-sur-la-tres-discrete-madame-ghazouani-premiere-dame-de-mauritanie/
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- 1 2 غزواني يعلن ترشحه للانتخابات الرئاسية(недаступная спасылка) (1 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- 1 2 ولد الغزواني: للعهد عندي معناه، وأسعى لتحقيق طموح الشعب. الأخبار: أول وكالة أنباء موريتانية مستقلة (1 сакавіка 2019).
- ↑ Mauritania's Ghazouani wins majority in presidential vote: CENI. www.aljazeera.com.
- 1 2 Mauritania Constitutional Council Confirms Mohamed Ould Ghazouani as President. Voice of America.
- ↑ السيرة الذاتية للفريق محمد ولد الغزواني - أقــــلام حرة(недаступная спасылка). aqlame.com. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Mohamed Ould Ghazouani Declares himself Winner of Mauritania Presidential Polls(недаступная спасылка). Asharq AL-awsat. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ صديق الرئيس وزيرا للدفاع.. ماذا يرتّب جنرالات موريتانيا قبيل الرئاسيات؟. www.aljazeera.net.
- 1 2 3 Mohamed Ould Ghazouani, Mauritania's new president. www.aa.com.tr.
- ↑ سيدي, أحمد ولد. من هو الرئيس الموريتاني الجديد؟. alaraby.
- 1 2 Mauritanie : Mohamed Ould Ghazouani, l’homme de l’ombre (20 лістапада 2012).
- ↑ في أول ظهور إعلامي لها زوجة وزير الدفاع ومرشح الرئاسيات ولد الغزواني تتحدث في مقابلة | الحقيقة(недаступная спасылка). www.alhakika.info. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- 1 2 3 محمد ولد الشيخ الغزواني.. من هو رئيس موريتانيا الجديد؟. سكاي نيوز عربية.
- ↑ Welle, Deutsche. Mauritania: Former General Mohamed Ould Ghazouani wins presidential election. DW.COM (23 чэрвеня 2019).
- ↑ Mauritania opposition challenges ruling party win (24 чэрвеня 2019).
- ↑ ولد الغزواني، جنرال "يخلف" جنرالاً في حكم موريتانيا (24 чэрвеня 2019).
- ↑ Mauritania appointments reflect jockeying for succession | Lamine Ghanmi. AW.
- ↑ وزير الدفاع الموريتاني يخلع بزته العسكرية لخلافة رفيقه في القصر. www.aljazeera.net.
- ↑ Mauritania’s electoral commission confirms Ghazouani win | The Star. thestar.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Министр обороны Мавритании баллотируется на пост президента страны.. РИА Новости, 2 марта 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
- В Мавритании экс-министр обороны победил на президентских выборах.. РИА Новости, 24 июня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.