Мушмула японская (від раслін)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мушмула японская | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Eriobotrya japonica | |||||||||||||||||||
|
Мушмула японская[3] (Eriobotrya japonica) (кіт. (кантон.) lo kwat, дзе -lo- азначае «разнавіднасць дрэва», а -kwêt- «апельсін») — невялікае паўднёвае дрэва або куст, які належыць да сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Радзімай расліны лічаць Кітай. Са старажытных часоў культывуецца ў Японіі, адкуль і паходзіць яе назва. Сустракаецца таксама ў Індыі, Пакістане, Турцыі, Італіі і ў іншых краінах.
Ва Украіне расце і плоданасіць на паўднёвым беразе Крыму.
Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
Мушмула шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У Кітаі традыцыйна выкарыстоўваюць сіроп з садавіны як сродак ад кашлю і ангіны, а настойку з лісця як заспакойлівы. Лічаць, што плады мушмулы багатыя на абалоніну, калій і вітамін А.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.