Перайсці да зместу

Мыкалаіўка (Крыварожскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Мыкалаіўка
укр.: Миколаївка
47°38′24″ пн. ш. 33°13′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Днепрапятроўская вобласць
Раён Шырокаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка XІХ ст.
Ранейшыя назвы Вэлыкэ Сірамашынэ (да 1901 г.), Казэльськэ (да 1957 г.)
ПГТ з 1957
Вышыня цэнтра 28 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 2 чалавекі (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-5657
Паштовы індэкс 53740
КААТУУ 1225855300
Паказаць/схаваць карты
Мыкалаіўка (Украіна)
Мыкалаіўка
Мыкалаіўка

Мыкалаіўка[1] (укр.: Миколаївка) — колішні пасёлак гарадскога тыпу ў Шырокаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны.

У 2011-2012 гг. населены пункт быў поўнасцю знесены ў сувязі з пашырэннем адвалу Інгулецкага горна-абагачальнага камбінату.

Фармальна да гэтага часу пасёлак з'яўляецца цэнтрам Мыкалаіўскага пасялковага савета, але ўся адміністрацыя савета пераведзена ў сяло Карпіўка. У 2011-2012 гг. Мыкалаіўка была цалкам знесена. Па стане на 2012 г. з усяго пасёлка незасыпанымі засталіся толькі мясцовыя могілкі, якія таксама будуць засыпаны ў недалёкай перспектыве. Аднак нягледзячы на гэта афіцыйная статыстыка фіксуе тут наяўнасць насельніцтва - па стане на 2015 г. у пасёлку фармальна пражывае (прапісана) 2 чалавекі.