Мыльнае дрэва
Jump to navigation
Jump to search
Мыльнае дрэва | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Quillaja saponaria | |||||||||||||||
|
Мыльнае дрэва, квілайя мыльная (Quillaja saponaria) — вечназялёнае дрэва з сямейства Quillajaceae. Расце ў Паўднёвай Амерыцы, пераважна ў Чылі, сустракаецца ў Балівіі, Перу. Вышыня — каля 15-20 метраў. Лекавая расліна. Дрэва з тоўстай цёмнай карой, жылістым глянцавым авальнай формы вечназялёным лісцем даўжынёй 3-5 см.
Кара дрэва ўтрымлівае каля 10 % сапаніна, сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці разнастайных біялагічных гігіенічных і чысцяшчых сродкаў. Расціранне адломленай галінкі дрэва мокрымі рукамі выклікае ўтварэнне мыльнай пены.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 49.