Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1998)
Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Від | Кодэкс |
Прыняцце | Палатай прадстаўнікоў у 1997 годзе |
Ухваленне | Саветам Рэспублікі ў 1997 годзе |
Набыў моц | 1998 год |
Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1998) — другі па ліку сістэматызаваны заканадаўчы акт, які вызначаў прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы мытнай справы, накіраваныя на абарону эканамічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і развіццё яе знешнеэканамічных сувязей. Быў прыняты Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у 1997 годзе і ўведзены ў дзеянне ў другой палове 1998 года. Складаўся з 15 раздзелаў, 45 глаў і 273 артыкулаў.
Мытны кодэкс базаваўся на «Асновах мытных заканадаўств Садружнасці Незалежных Дзяржаў» 1995 года і практычна капіраваў Мытны кодэкс Расійскай Федэрацыі[1]. Дзейнічаў да прыняцця Мытнага кодэксу 2007 года.
15 студзеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь», якім была ўсталявана практыка збірання мытнымі органамі Беларусі збораў за мытнае афармленне тавараў, што адпавядала патрабаванням Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Апрача агульных палажэнняў змяшчаў і рэгламентаваў арганізацыйныя пытанні кіравання мытнай справы. Вызначаў мытныя органы дзяржавы і іх кампетэнцыю. Замацоўваў асноўныя прынцыпы перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную граніцу. Устанаўліваў мытныя рэжымы, мытныя плацяжы, мытнае афармленне тавараў, мытны і валютны кантроль. Мытны кодэкс вызначаў асоб, якім давалася права на мытныя льготы, а таксама рэгуляваў пытанні вядзення мытнай статыстыкі і таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці. Шэраг норм кодэксу было прысвечана злачынствам і адміністрацыйным правапарушэнням у сферы мытнай справы, прававому статусу службовых асоб мытных органаў, іх правам і абавязкам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Сиротский, Анатолий. Трансформация таможенного законодательства Республики Беларусь под влиянием международных факторов / Анатолий Сиротский // Актуальныя пытанні мытнай справы: зборнік навуковых артыкулаў / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Факультэт міжнародных адносін, Кафедра мытнай справы. — Мінск, 2010. — С. 23—32.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 30 ліпеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маслыка, Г. А. Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь / Г. А. Маслыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).