Перайсці да зместу

Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»
Выява лагатыпа
Краіна Беларуская ССР, Беларусь
Заснавана 1 студзеня 1967
Ліквідавана 1 лістапада 2021
Працягнула працу як Выдавецтва «Беларусь»
Адрас 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16
Код Дзяржкамвыдавецтва СССР 318
Прэфікс ISBN 978-985-11
Узнагароды Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — дзяржаўнае выдавецтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Існавала з 1 студзеня 1967 года да 31 кастрычніка 2021 года[1].

Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 года як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах навукова-даследчага інстытута, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, нададзена імя Петруся Броўкі — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.

У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[2].

З 1 лістапада 2021 года рашэннем заснавальніка рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» далучана да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“», якое з’яўляецца яго поўным правапераемнікам.

Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні ўніверсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і іншых слоўнікаў беларускай мовы.

Галоўныя рэдактары

[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтавала і ў 19691975 гадах выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года).

Выдаюцца серыі:

  • энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
  • Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
  • Гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (151 том пра кожны раён Беларусі, 1985—2015)
  • трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка-, французска-, беларуска-рускіх) і інш.

Энцыклапедычныя даведнікі

[правіць | правіць зыходнік]

У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:

  • «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978)
  • «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рускай мове, 1979)
  • «Прафесіі рабочых» (1980)
  • «Перыядычны друк Беларусі» (1981)
  • «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд. 1984)
  • «Меліярацыя» (1984)
  • «Янка Купала» (1986)
  • «2000 прафесій…» (1986)
  • Зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986)
  • «Іх імёнамі названы…» (1987)
  • «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рускай мове, 1990)
  • «Бульба» (1988 і 1994)
  • «Этнаграфія Беларусі» (1989)
  • «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі» (1989)
  • «Прырода Беларусі» (2-е выд., 1989)
  • «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990)
  • «Здароўе» (1990)
  • «Фатаграфія» (1992)
  • «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992)
  • «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» (2-е выд. 1993)
  • «Культура харчавання» (3-е выд., 1993)
  • «Архітэктура Беларусі» (1993)
  • «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993)
  • «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., 1995)
  • «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995)
  • «Беларусь» (1995)
  • «Ветэрынарная энцыклапедыя» (1995)
  • «Чарнобыль» (1996)
  • «Народная культура Беларусі» (2002)

Факсімільныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» (руск.)(недаступная спасылка). РУП «Выдавецтва «Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022.
  2. Каментарыі да Указа № 4 «Пра прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь „За духоўнае адраджэнне“ 2010 года» (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012.