Мэрая Кэры
Мэрая Кэры (англ.: Mariah Carey; нар. 27 сакавіка 1969)[2] — амерыканская поп-, рытм-энд-блюз-спявачка, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар і актрыса. Пачала музычную кар’еру ў 1990 годзе пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Columbia Records Томі Матолы. Кэры стала першай спявачкай у ЗША, чые першыя пяць сінглаў узначалілі чарт Billboard Hot 100. Пасля шлюбу з Матолай у 1993 годзе і запісу шэрагу хітоў кампанія Columbia Records прызнала спявачку самай паспяховай у гісторыі гуказапісной кампаніі.
Развёўшыся з Матолам у 1997 годзе, Кэры ўключыла ў сваю музыку элементы хіп-хопа, што спрыяльна адбілася на яе кар’еры, аднак да 2001 года яна пакінула лэйбл і папулярнасць пачала спадаць. Яна заключыла 80-мільённы кантракт з Virgin Records, якія засталіся незадаволены вынікамі працы і пасля выкупілі кантракт. Збольшага гэта адбылося праз фізічнае знясіленне і эмацыйны зрыў, пра які ўвесь час пісалі ў прэсе, а таксама камерцыйнага правалу Бляску, яе фільма і саўндтрэка. У 2002 годзе яна заключыла кантракт з Island Records і пасля яшчэ аднаго камерцыйнага правалу вярнулася на вяршыні чартаў з альбомам The Emancipation of Mimi (2005)[3][4].
Кэры з’яўляецца адной з самых прадаваных спявачак у гісторыі музыкі — яе дыскі былі прададзены агульным тыражом больш 200 млн копій[5][6]. У 1998 годзе яна была названа самым прадаваным выканаўцам дзесяцігоддзя, а ў 2000 — самай камерцыйна паспяховай спявачкай тысячагоддзя на цырымоніі World Music Awards[7]. Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, яна з’яўляецца трэцяй па камерцыйным поспеху спявачкай, чые альбомы ў ЗША былі прададзены тыражом 63 млн копій. У 2008 годзе песня «Touch My Body» узначаліла чарт Billboard Hot 100, што зрабіла Кэры адзіным артыстам у гісторыі музыкі, чые песні 18 разоў займалі першае месца гэтага чарта[8]. Таксама яна з’яўляецца ўладальніцай пяці прэмій «Грэмі»[7][9].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]З 2015 года Кэры сустракалася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пэкерам і 21 студзеня 2016 года абвясціла пра заручыны з ім.[10] Аднак да кастрычніка 2016 года яны скасавалі заручыны.[11] У кастрычніку 2016 года яна пачала сустракацца з амерыканскім харэографам Браянам Танака.[12]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Mariah Carey (1990)
- Emotions (1991)
- Music Box (1993)
- Merry Christmas (1994)
- Daydream (1995)
- Butterfly (1997)
- Rainbow (1999)
- Glitter (2001)
- Charmbracelet (2002)
- The Emancipation of Mimi (2005)
- E=MC² (2008)
- Memoirs of an Imperfect Angel (2009)
- Merry Christmas II You (2010)
- Me. I Am Mariah... The Elusive Chanteuse (2014)
- Caution (2018)
- Here for It All (2025)
DVD/Відэа
[правіць | правіць зыходнік]- 1991: The First Vision
- 1992: MTV Unplugged +3
- 1993: Here Is Mariah Carey
- 1996: Fantasy: Mariah Carey at Madison Square Garden
- 1999: Around the World
- 1999: #1’s
- 2007: The Adventures of Mimi
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://nyshistoricnewspapers.org/lccn/sn83031119/1969-04-10/ed-1/seq-15/
- ↑ Recent Births Are Announced. The Long-Islander. Huntington, New York. April 10, 1969. p. 2-3. Праверана February 16, 2021 – via NYS Historic Newspapers.
Recent births at Huntington Hospital have been announced as follows ... March 27 Mariah, Mr. and Mrs. Alfred Carey, Huntington
Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 ліпеня 2022. - ↑ Lamb, Bill. Mariah Carey - Comeback Of the Year! (англ.)(недаступная спасылка). About.com. The New York Times Company (4 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2007. Праверана 18 студзеня 2011.
- ↑ Anderman, Joan (5 лютага 2005). Carey, on!. The Boston Globe(англ.). The New York Times Company. Праверана 2011-01-18.
- ↑ Mariah's Merry Christmas II You In-Stores November 2 (англ.)(недаступная спасылка). MariahCarey.com (20 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 18 студзеня 2011.
- ↑ Mariah Carey Completes Merry Christmas II You, Second Holiday Album From The Greatest Singer Of Our Time, Arriving November 2nd (англ.). IslandDefJam.com (20 верасня 2010). Праверана 18 студзеня 2011.
- 1 2 Mariah Carey Career Achievement Awards (англ.)(недаступная спасылка). MariahCarey.com. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2010. Праверана 18 студзеня 2011.
- ↑ Pietroluongo, Silvio. Mariah, Madonna Make Billboard Chart History (англ.). Billboard. Nielsen SoundScan (2 красавіка 2008). Праверана 18 студзеня 2011.
- ↑ grammy.com
- ↑ Bromley, Melanie. Mariah Carey and James Packer are Engaged. E! News (21 студзеня 2016). Праверана 21 студзеня 2016.
- ↑ Mizoguchi, Karen (2016-10-28). Mariah Carey 'Had to Leave' James Packer Because He Was 'Not Mentally Healthy' – But His Side Claims She 'Has Issues': Sources. People. Праверана 2017-08-13.
- ↑ Mariah Carey Finally Confirms That Bryan Tanaka Is Indeed Her Boyfriend. Архівавана з арыгінала 7 кастрычніка 2022. Праверана 2019-12-23.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Мэрая Кэры (англ.) на сайце AllMusic
- Мэрая Кэры (англ.) на сайце Myspace
Канал Мэрая Кэры на YouTube- Мэрая Кэры ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Мэрая Кэры ў сацыяльнай сетцы X
- Старонка Мэраі Кэры на google+
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Сафалк (Нью-Ёрк)
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі ЗША
- Карыстальнікі Myspace
- Карыстальнікі YouTube
- Карыстальнікі Facebook
- Карыстальнікі Twitter
- Актрысы ЗША
- Выканаўцы рытм-н-блюза
- Поп-музыканты ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Пераможцы World Music Awards