Перайсці да зместу

Мядзведна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мядзведна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,3 м
Даўжыня 1,62 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,44 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,07 км
Найбольшая глыбіня 9,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,18 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мядзведна (Беларусь)
Мядзведна
Мядзведна
Мядзведна (Віцебская вобласць)
Мядзведна
Мядзведна
Map

Мядзве́дна, Нядзве́днавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 3,5 км на ўсход ад вёскі Быстрамаўцы, на паўночны ўсход ад возера Абаб'е, у басейне ракі Абабіца. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,44 км². Даўжыня 1,62 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 9,9 м, сярэдняя — 4,3 м. Даўжыня берагавой лініі 4,07 км. Аб’ём вады ў возеры 1,91 млн м³. Плошча вадазбору 3,18 км².

Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, тарфяністыя. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана арганагеннымі адкладамі і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 4,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у возера Дуброк.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.