Мясныя мухі, Падлавыя мухі, Каліфарыды (Calliphoridae) — сямейства двухкрылых насякомых надсямейства Oestroidea. Уключае, паводле адных меркаванняў, 2[1], паводле іншых — большую колькасць падсямействаў.
Прадстаўнікі сямейства маюць даўжыню цела 4–16 мм, густа пакрытыя валасінкамі і доўгімі моцнымі шчацінкамі, афарбаваныя ў сіні або зялёны колер з металічным бляскам.
Ніжняя частка галавы чырванаватая, грудзі чорныя, брушка з бялёсым налётам.
Больш за 1000 відаў, пашыраны ўсясветна. Сямейства насяляе Палеарктыку, Неарктыку, Малайзію, Японію і Аўстралазію. Найбольш разнастайныя ў трапічных абласцях. Дарослыя мухі трымаюцца на кветках, харчовых адкідах, гноі, трупах жиывёл. Часткай тыповыя сінантропныя (спадарожнічаюць чалавеку) віды.
Гэтыя мухі не харчуюцца крывёй. Для адкладкі яек самкі залятаюць у месцы забою, продажу мяса, рыбы, малочных прадуктаў, на скатамагільнікі, неўпарадкаваныя прыбіральні. Тэрмін развіцця гэтых мух ад яйка да стадыі палавой спеласці 1-1,5 мес.
Ветэрынарнае значэнне маюць наступныя прадстаўнікі сямейства Calliphoridae: муха сіняя мясная (Calliphora uralensis), Calliphora vicina, Protophormia terraenovae і віды роду мухі мясныя зялёныя (Lucilia) — Lucilia illustris i Lucilia sericata. Барацьбу з мяснымі мухамі праводзяць, ужываючы прафілактычныя меры: закрываюць сеткаю дзвярэй і вокнаў на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, кірмашах; своечасова і правільна ўтылізуюць трупы, падтрымліваюць належны санітарны стан ў прыбіральнях і смеццязборніках, а пры неабходнасці праводзяць дэларвацыю.
Штучна выгадаваныя лічынкі мясных мух могуць выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскага інструмента ў лічынкатэрапіі[2].
Сямейства налічвае каля 900 відаў у 23 родах:
Зноскі