Мячэць Сяатааюань
Славутасць | |
Мячэць Сяатааюань | |
---|---|
кіт.: 小桃园清真寺 | |
31°13′15″ пн. ш. 121°29′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Кітай |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | суніты |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура[1] |
Дата заснавання | 1917[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мячэць Сяатааюань (кіт. спр. 小桃园清真寺, піньінь Xiǎotáoyuán Qīngzhēnsì) — найбуйнейшая мячэць у Шанхаі, КНР. Размешчана ў раёне Хуанпу. Раней называлася Шанхайская Заходняя мячэць. З’яўляецца рэзідэнцыяй Шанхайскай ісламскай асацыяцыі і Камітэта па кіраванні мячэцяў у Шанхаі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова пабудавана ў 1917 годзе Цзінь Цзыюнем, кіраўніком Шанхайскага ісламскага савета дырэктараў, якія набылі гэтую зямлю. Раней тут знаходзілася Шанхайскае ісламскае педагагічнае вучылішча. У 1925 годзе пачалася перабудова мячэці, якая была завершана праз два гады і надала будынку той выгляд, у якім ён існуе і па гэты дзень. Пры мячэці былі заснаваныя Ісламскае педагагічнае вучылішча, пачатковая школа для мусульман, пачатковыя школы Мінчэн і Чунбэнь, Шанхайскі ісламскі прытулак для сірот і іншыя.
У 1920—1940-х гадах мячэць прымала і абслугоўвала мусульман, якія плануюць здзейсніць хадж у Мекку[2].
Пасля ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі 1 кастрычніка 1949 года, мэр Шанхая Чэнь І аглядзеў мячэць і зацвердзіў адпаведныя сродкі на яе ўтрыманне. 15 лютага 1994 года мячэць была ўключана ў спіс архітэктурнай спадчыны ўрадам горада Шанхая .
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мячэць была пабудавана ў традыцыйным ісламскім стылі заходняй Азіі, змяшаным з кітайскай архітэктурай. Мае адзін мінарэт і чатыры купалы, размешчаныя па кутах. Знешнія сцены пафарбаваны белым і зялёным колерам. Над уваходнымі варотамі іерогліфамі напісана слова «мячэць». Галоўная двухпавярховая малітоўная зала можа змясціць звыш 500 чалавек пры агульнай плошчы 500 м²[3].
Будынак акружаны прамавугольным дваром. На ўсходнім баку двара знаходзіцца трохпавярховы будынак у кітайскім стылі, усярэдзіне якога размешчаны аўдыторыі, офісы, бібліятэка, чытальная зала, сталовая, памяшканні для пропаведзяў і абмывання. На паўднёвым баку двара знаходзяцца пакой імама, прыёмная і ванны пакой[2][4].
Вышэй па вуліцы размешчаны будынак мячэці Сяатааюань для жанчын, пабудаваны ў 1920 годзе і абноўлены ў 1994 годзе[3].
Зноскі
- ↑ а б в https://www.islamichina.com/shanghai-masjid/shanghai-xiaotaoyuan-mosque-detail.html Праверана 7 мая 2024.
- ↑ а б Xiaotaoyuan Mosque (англ.)(недаступная спасылка). Ministry of Culture, P.R.China (24 верасня 2003). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2009. Праверана 14 мая 2015.
- ↑ а б Xiao Tao Yuan Masjid (англ.)(недаступная спасылка). Shanghai Daily. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 14 мая 2015.
- ↑ Shanghai Xiao Taoyuan Mosque (англ.). Tour-Beijing.com. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 14 мая 2015.