Мячэць хана Узбека
Мячэць | |
![]() | |
Рэгіён | Крым |
Горад | Стары Крым |
Цячэнне, школа | суніцкая |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура (пераклікаецца з сельджукскімі помнікамі Анатоліі) |
Кол-ць мінарэтаў | 1 |
Стан | дзейнічае |
Мячэць хана Узбека на ![]() |
Мячэць хана Узбека (крымскатат.: Özbek Han camisi, Озьбек Хан джамиси) — архітэктурны помнік у горадзе Стары Крым, у Крыме. З'яўляецца самай старой с захаваных мячэцяў паўвострава[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIII—XIV стагоддзях Кырым ці Салхат (сёння — Стары Крым), быў цэнтрам юрта (адміністратыўнай адзінкі) Залатой арды. Ад яго імя Крымам сталі называць увесь паўвостраў. Гэта быў багаты гандлёвы горад, якім кіравалі і часткова насялялі мусульмане, з вялікай колькасцю жыхароў-хрысціян — армян, грэкаў і італьянцаў, якія багацелі на транізіце ўсходніх тавараў з генуэзскіх партоў — Кафы і Салдаі — на Русь, у Еўропу, і назад.
У 1314 годзе ў пачатку праўлення хана Залатой арды Узбека, у Салхаце была закладзена мячэць. У 1332 годзе да яе дадалі медрэсэ па ініцыятыве багатай жанчыны Інджыбек-хатун, якая там жа побач у 1371 годзе была пахавана. Медрэсэ на сённяшні дзень прадстаўляе сабой велічныя руіны, але мячэць захавалась цалкам.
Форма мячэці простая, прамавугольная, дах двухсхільны. Мінарэт адзін, збоку ад уваходу. Партал і міхраб упрыгожаны разьбой і надпісамі, у якіх зафіксавана дата будаўніцтва. Мячэць дзейнічае, але яе рэгулярна наведваюць турысты.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Надмагіллі і фрагменты каменнага дэкору, складзеныя каля ўваходу ў мячэць.
-
Разьба над уваходам у мячэць.
-
Мінарэт.
-
Агульны выгляд мячэці.
-
Руіны медрасэ ззаду ад мячэці.
-
Унутраны выгляд.
Зноскі
- ↑ Старейшей мечети Крыма исполняется 700 лет (руск.). newsru.com (15 октября 2014 г.). Праверана 17 кастрычніка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левичев И., Тимиргазин А. Коктебель. Старый Крым. — Симферополь: Сонат, 2003.