Перайсці да зместу

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук
Абрэвіятура МААН
Кіраўнікі
Кіраўнік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў
Намеснік кіраўніка Пётр Аляксандравіч Віцязь
Заснаванне
Дата заснавання 1993
int-maan.by

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук — міжнароднае няўрадавае аб’яднанне, створанае з мэтай аб’яднання намаганняў вучоных для вырашэння агульных праблем навуковага развіцця грамадства, абагульнення вынікаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў, узгаднення навуковай палітыкі акадэмій навук, падтрымкі найбольш перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў, выкарыстання ўнікальнай і дарагой апаратуры.[1]

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана па ініцыятыве прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны акадэміка Барыса Яўгенавіча Патона ў Кіеве ў 1993 годзе для арганізацыі ўзаемадзеянняў паміж Акадэміямі розных краін. Прэзідэнтам МААН быў абраны Б. Я. Патон, а НАН Украіны стала базавай акадэміі навук МААН. З 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН. Кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук быў абраны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (перавыбраны ў 2022 г.[2]). Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук — Савет МААН.

Па стане на 21 верасня 2023 года ў склад МААН уваходзяць 27 арганізацый-членаў, а таксама дзейнічаюць 28 навуковых саветаў (уключаючы Савет маладых вучоных МААН).[3]

Правадзейныя члены

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі