Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (нар. 12 лютага 1953, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2002), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2006), Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан (2010), Латвійскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (2013), доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1976). У 1976—1979 гг. галоўны эканаміст у калгасе «17 партз'езд» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1981 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. У 1989—1991 гг. дактарант Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква). З 1992 г. загадчык сектара Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, з 1994 г. дырэктар Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 2002 г. Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі, з 2005 г. Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі). У 1997—2001 гг. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. віцэ-прэзідэнт, з 2004 г. намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова з 2002 г. акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі. З кастрычніка 2013 года Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыночное развитие агропромышленного комплекса: выводы и предложения. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
  • Экономическая реформа и предпринимательство: эффективные методы. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
  • Основные объективные законы, закономерности и принципы рыночной экономики. Мн.: Белорусская наука, 2006.
  • Новейшая экономика и организация сельского хозяйства в условиях становления рынка: научный поиск, проблемы, решения. Мн.: Белорусская наука, 2008.
  • Механизм рыночной организации аграрного комплекса: оценка и перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2011.
  • Вопросы рыночного развития АПК: избранные труды: в 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2012-2013.