Міжнародны саюз электрасувязі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны саюз электрасувязі
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі спецыялізаванае агенцтва ААН[d] і standards organization[d]
Заснаванне
Дата заснавання 17 мая 1865 і 1865[1]
Член у
itu.int (англ.)(ісп.)(парт.)(руск.)(ар.)(кіт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ, англ.: International Telecommunication Union, ITU) — міжнародная арганізацыя, якая вызначае рэкамендацыі ў галіне электрасувязі і радыё, а таксама рэгулюе пытанні міжнароднага выкарыстання радыёчастот (размеркаванне радыёчастот па прызначэннях і па краінах). Заснаваны як Міжнародны тэлеграфны саюз у 1865 годзе, з 1947 года з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН.

Стандарты (дакладней, па тэрміналогіі МСЭ — рэкамендацыі, англ.: Recommendations) не з’яўляюцца абавязковымі, але шырока падтрымліваюцца, так як палягчаюць узаемадзеянне паміж сеткамі сувязі і дазваляюць правайдэрам прадастаўляць паслугі па ўсім свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны саюз электрасувязі — адна з найстарэйшых цяпер існуючых міжнародных арганізацый. На момант стварэння адзіным сродкам электрасувязі быў электрычны тэлеграф. З 1849 года тэлеграфная сувязь стала міждзяржаўнай, і гэта запатрабавала дасягнення сумяшчальнасці тэлеграфнага абсталявання розных краінах, параметраў сігналаў і вырашэння мноства арганізацыйных, прававых (а часам і палітычных) пытанняў. 17 мая 1865 года ў Парыжы 20 дзяржавамі прыняты Першая міжнародная тэлеграфная канвенцыя і Рэгламент тэлеграфнай сувязі. Тады ж і быў заснаваны Міжнародны тэлеграфны саюз (фр.: Union internationale du télégraphe)[4].

У 1932 годзе Міжнародны тэлеграфны саюз у сувязі з развіццём тэхнікі электрасувязі быў перайменаваны ў Міжнародны саюз электрасувязі, а ў 1947 годзе ён стаў спецыялізаванай установай ААН[4].

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай мэтай МСЭ з’яўляецца забеспячэнне для кожнага чалавека лёгкага доступу да інфармацыі і сувязі, накіраванага на аказанне адчувальнага садзейнічання ў сацыяльна-эканамічным развіцці інтарэсаў усіх людзей. Гэта дасягаецца альбо шляхам распрацоўкі стандартаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння інфраструктуры прадастаўлення паслуг электрасувязі ва ўсім свеце, шляхам справядлівага кіравання выкарыстаннем радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт, што дапамагаюць данесці бесправадныя паслугі да кожнага кутка свету, альбо з дапамогай прадастаўлення падтрымкі краінам у ажыццяўленні іх стратэгій развіцця электрасувязі. Мэтай Саюза таксама з’яўляецца забеспячэнне і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў рэгіянальным выкарыстанні ўсіх відаў сувязі, удасканаленне тэхнічных сродкаў, іх эфектыўная эксплуатацыя[5].

МСЭ на рэгулярнай аснове разлічвае і публікуе справаздачу «Індэкс развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у краінах свету» — камбінаваны паказчык, які характарызуе дасягненні краін свету з пункту гледжання развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Ён распрацаваны ў 2007 годзе на аснове 11 паказчыкаў[6].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У МСЭ ўваходзіць 193 краіны[7] і больш за 700 членаў сектароў і асацыяцый (навукова-прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўных і прыватных аператараў сувязі, радыёвяшчальных кампаній, рэгіянальных і міжнародных арганізацый)[8].

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя) побач з будынкам ААН. Кіруючы орган — Паўнамоцная канферэнцыя (англ.: Plenipotentiary Conference). Склікаецца раз у чатыры гады і абірае Савет МСЭ ў складзе 46 членаў. Савет праводзіць свае пасяджэнні штогод. Прадстаўнікі ўсіх краін-членаў МСЭ на Паўнамоцнай канферэнцыі вызначаюць асноўныя напрамкі дзейнасці кожнага сектара і фарміруюць новыя рабочыя групы і сцвярджаюць план работ на наступныя чатыры гады.

Бягучая арганізацыйная структура МСЭ была вызначана ў снежні 1992 года і ўключае наступныя падраздзяленні[9][10]:

  • ITU-T (МСЭ-Т) — сектар стандартызацыі электрасувязі.
  • ITU-R (МСЭ-Р) — сектар радыёсувязі.
  • ITU-D (МСЭ-Д) — сектар развіцця электрасувязі.

Усе сектары маюць даследчыя камісіі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. https://www.facebook.com/ITU Праверана 26 студзеня 2022.
  3. https://web.archive.org/web/20230719093643/https://digitalpublicgoods.net/who-we-are/ Праверана 19 ліпеня 2023.
  4. а б ВКР-97: всемирная конференция радиосвязи 1997 года // Радио. — 1998. — № 7(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 1 студзеня 2011.
  5. Международный союз электросвязи. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  6. Measuring the Information Society Report. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2016. Праверана 9 красавіка 2016.
  7. ITU : список стран-участниц. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 8 лістапада 2013.
  8. «ITU Global Directory». Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2000. Праверана 14 верасня 2010.
  9. Sector Members, Associates and Academia. ITU. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  10. Deutsches Institut für Normung. An Introduction to Standards and Standardization. — Beuth Verlag, 1998. — P. 266. — ISBN 9783410141495

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]