Мізгея
| Мізгея | |
|---|---|
| руск. Мизгея | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 43 км |
| Басейн | 561 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Верхнія Дубкі |
| • Вышыня | 230 м |
| • Каардынаты | 53°47′41″ пн. ш. 36°47′05″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Упа |
| • Вышыня | 132 м |
| • Каардынаты | 53°57′02″ пн. ш. 36°27′42″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Упа → Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 09010100312110000019496 |
|
|
|
Мізге́я (руск.: Мизгея) — рака ў Расіі, працякае па Тульскай вобласці, левы прыток ракі Упы. Даўжыня 43 км, плошча басейна 561 км². Сярэдні ўхіл 2,28 м/км. Бярэ пачатак за 4 км на захад ад вёскі Верхнія Дубкі, цячэ ў межах Адоеўскага і Арсеньеўскага раёнаў, утвараючы вялікія лукавіны. Упадае ў Упу каля пасёлка Прыупскі.
У сярэднім цячэнні раку перасякае аўтадарога Р139 Бялёў — Тула.
Пасля зліцця з Малой Мізгеяй рака атрымлівае назву Вялікая Мізгея.
Сілкаванне пераважна снегавое. Рака замярзае ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Разводдзе з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка.
На рацэ Мізгеі размешчаны вёскі Мізгея, Малыхіна, Малае і Вялікае Касімава, Сомава, Гарбачава, Бутыркі.
Несуднаходная.
Водзяцца галавень, плотка, пячкур, карп.
Гісторыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, Мізгея атрымала сваю назву яшчэ ў часы мангола-татарскай няволі, калі ў рацэ патануў хан Мізгей.
Прытокі (км ад вусця)
[правіць | правіць зыходнік]- 13 км: рака Малая Мізгея (л)
- 15 км: рака Маловель (пр)
- 29 км: рака Нярэжда (пр)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |