Перайсці да зместу

Упа (прыток Акі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Упа
руск. Упа
Упа ў Туле
Упа ў Туле
Характарыстыка
Даўжыня 345 км
Басейн 9 510 км²
Расход вады 40,2 м³/с (за 89 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля сяла Верхауп’е
 • Каардынаты 53°35′51″ пн. ш. 37°56′43,80″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 • Месцазнаходжанне каля сяла Куляшова
 • Каардынаты 54°02′08,87″ пн. ш. 36°20′03,11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ака → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіён Тульская вобласць
Код у ДВР 09010100312110000018857
physical
Упа (прыток Акі)
Упа (прыток Акі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упа́ (руск.: Упа) — рака ў Тульскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Назва Упа балцкага паходжання, звязаная з літоўскім upė «рака». Гэта адзін з першых гідронімаў, ідэнтыфікаваных балцкімі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі[1][2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі аналагі — назвы дняпроўскага прытока ракі Вопь (< *Ap- / *Up-), сожскай рэчкі Упіны (*Up-in-). Далей літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[3].

Да індаеўрапейскага *ab- «рака, плынь», ад якога таксама прускае api «рака»[4]. «Звонкія» варыянты *ab- і *ub- захаваліся толькі ў гідраніміі: у назвах дзвінскай ракі Обаль (*Ab-, -l-), возера Абстэрна (*Ab-, -st-, -rn-), прыпяцкай ракі Убарць (*Ub-, -rt-), дзесенскай ракі Убедзь (*Ub-, -d-).

Назва прытока Упы ракі Уперта́ паказвае, як у балцкай гідраніміі утвараліся вытворныя назвы (Upa > Up-ert-a). Так жа сама ўтвораная назва прытока Вопі ракі Опісна (< *Ap-esn-a). Такі спосаб утварэння вытворных назоўнікаў вядомы ў літоўскай мове: upė «рака» — upėsnis, upėsnas «рачулка; месца ўтоку ракі ў возера; поле, па якім працякае рака». Назвай-«перакладам» вытворнай назвы Уперта з’яўляецца назва іншага прытока Упы ракі Упская.

Блізкім чынам, ад аднаго і таго ж кораня, утвораныя балцкія назвы ракі (і возера) Удрай (*Ud-r-) і яе прытока Выдзега (< *Ud-eg-) на Пскоўшчыне. Адваротны спосаб назваўтварэння (карані розныя, пашыральнік адзін і той жа) у балцкіх назвах ракі *Гардата і яе прытока *Аката на Верхнім Павоччы.

Для называння рэк у балцкай гідраніміі выкарыстоўвалася і «крынічная» аснова Ak-, ад якой утвораная назва Акі[5], у якую Упа ўцякае, а таксама двухасноўныя назвы тыпу Іслач, Нарач[6]. У яцвягаў з гэтай жа мэтай выкарыстоўвалася аснова *udā «вада, рака», як у двухасноўных гідронімах тыпу Ясельда, Грыўда.

Даўжыня ракі 345 км, плошча вадазбору 9510 км². Бярэ пачатак на Валоўскім плато, каля сяла Верхауп’е[7]. Працякае ў межах Сярэднярускага ўзвышша. Да Тулы цячэ пераважна на поўнач, затым рака паварочвае на захад. Упадае ў Аку каля сяла Куляшова. Рэчышча Упы звілістае, шырынёй 30—40[7] м. Шырыня поймы 1,5—2[7] км.

Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з канца сакавіка да пачатку траўня. Расход вады (за 89 км ад вусця) — 40,2[8] м³/с, каля сяла Арлова — 41,1[7] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,297[7] км³/год. Рака замярзае ў канцы лістапада — снежні, адкрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Прытокі: Мізгея, Глутня, Ватца, Плава, Рысня, Упка, Туліца, Бежка, Лебягожа, Упёрта і інш.

На Упе размешчаны гарады Савецк і Тула, пасёлак гарадскога тыпу Адоеў. Каля Савецка пабудавана вадасховішча (плошча 5,7 км²)[7].

  1. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 181.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
  5. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  7. а б в г д е Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  8. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)