Перайсці да зместу

Мійна Хярма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мійна Хярма
эст.: Miina Härma
Род дзейнасці дырыжорка, кампазітарка, хормайстар, музычны педагог, арганіст
Дата нараджэння 9 лютага 1864(1864-02-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1941(1941-11-16)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Estonian Red Cross Order Fifth Class 3rd Class of the Order of the Cross of the Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мійна Хярма (англ.: Miina Härma; 9 лютага 1864 — 16 лістапада 1941) — эстонскі кампазітар, арганіст, харавы дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўніка і музыканта. Хадзіла ў школу ў Тарту. Пачынаючы з 15 гадоў брала ўрокі ігры на фартэпіяна і кампазіцыі ў эстонскага кампазітара і літаратара Карла Аўгуста Хермана.

З 1883 па 1890 год Мійна Хярма вучылася ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі аргану (у Луі Гаміліуса) і кампазіцыі. Пасля заканчэння вучобы яна засталася ў Санкт-Пецярбургу. Там яна працавала настаўніцай музыкі і арганісткай. Выступала з канцэртамі і за мяжой.

У 1894 годзе вярнулася ў Тарту. Там працавала арганісткай і заснавала прэстыжны змешаны хор (з 1920 года «Miina Hermanni Lauluseltsi segakoor»).

З 1903 па 1915 год жыла ў Кранштаце, дзе ў асноўным працавала музычным педагогам. У час Першай сусветнай вайны яна пераехала назад у Тарту. У 1917 годзе яна стала настаўніцай музыкі ў жаночай гімназіі, дзе працавала да 1929 года. Адначасова была галоўным рэдактарам штомесячнага часопіса «Eesti Muusika Kuukirja» і старшынёй «Тартускай асацыяцыі музычнага мастацтва» (эст. Tartu Helikunsti Selts)[2][3]. У 1919 годзе разам з іншымі музыкантамі заснавала Вышэйшую музычную школу ў Тарту. У 1939 годзе яна была абрана ганаровым доктарам Тартускага ўніверсітэта і стала ганаровым прафесарам Талінскай кансерваторыі.

Мійна Хярма жыла ў Тарту да сваёй смерці. Пахаваная на могілках Раадзі. У 1965 годзе эстонскі скульптар Аляксандр Элер усталяваў на яе магіле надмагільны помнік з граніту.

Жаночая гімназія ў Тарту (вуліца Яана Тынісана, 3), дзе з 1917 года выкладала Мійна Хярма, з 1964 года носіць яе імя. У 1984 годзе перад гімназіяй быў усталяваны яе помнік. У 2014 годзе была выпушчана памятная манета еўра Эстоніі, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Мійны Хярма.

Увайшла ў складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1031484892 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.