Хормайстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хормайстар — харавы дырыжор.

У музычным тэатры ў функцыі хормайстра ўваходзіць падрыхтоўка харавога калектыву да выканання твора: развучванне харавых партый, выпрацоўка ансамбля, строю, работа над літаратурным тэкстам і зместам музыкі ў арганічным адзінстве з дзеяннем спектакля. Галоўны хормайстар адбірае вакальныя галасы, фарміруе склад харавых партый, часам дырыжыруе ў канцэртах.

Сярод беларускіх тэатральных хормайстраў вядомы Н. Андросава, А. Бельскі, М. Прысёлкаў, Г. Пятроў, А. Кагадзееў, Н. Ламановіч, Г. Луцэвіч і інш.

На Беларусі хормайстраў рыхтуюць на дырыжорска-харавых аддзяленнях і кафедрах Беларускай акадэміі музыкі, універсітэта культуры, музычных, музычна-педагагічных, педагагічных ВНУ і каледжаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]