Мікалай Абрамавіч Вігдорчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык
Vigdorchik NA.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 16 лістапада 1874(1874-11-16)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1954[1]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў: руская
Грамадская дзейнасць
Партыя

Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык (16 лістапада 1874, г. Мінск — 24 мая 1954, г. Ленінград) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, урач, аўтар шэрагу прац па пытаннях сацыяльнага страхавання і прафесійных захворванняў. У 1924—1951 гадах — прафесар Ленінградскага ўніверсітэта ўдасканалення ўрачоў. Дэлегат I з'езду РСДРП (1898)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта[2]. Яшчэ будучы студэнтам, прымаў актыўны ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Кіеве, працуючы ў групах «Працоўная справа»[2], «Кіеўскі саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» і «Працоўная газета». Падчас падпольнай працы да I з'езда РСДРП, прымаў удзел у кіеўскай рабочай газеце «Наперад» (1896-97) і ў «Працоўнай газеце» (1897)[2].

У сакавіку 1898 года прымаў удзел у I З'ездзе РСДРП у Мінску. Ён і Барыс Эйдэльман прадстаўлялі на з'ездзе «Працоўную газету»[3].

Большая частка нелегальных артыкулаў, брашур і пракламацый, якія выйшлі за гэты перыяд у Кіеве, належыць пяру Вігдорчыка. Да таго ж часу адносіцца і першая навуковая праца Вігдорчыка па пытаннях сацыяльнага страхавання — «Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў». У 1899 годзе яго арыштоўваюць у Ніжнім Ноўгарадзе па справе кіеўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.

З 1902 па 1905 год правёў у спасылцы ў Енісейскай губерні, дзе служыў сельскім лекарам[2]. 1905 і 1906 гады правёў за мяжой у Берліне і Вене, вывучаючы ўнутраныя хваробы і пытанні сацыяльнага страхавання. З 1906 года пасяліўся ў Пецярбургу, дзе прыняў жывы ўдзел у распрацоўцы пытанняў сацыяльнага страхавання рабочых, у тым жа годзе адыходзіць ад палітычнай дзейнасці.

З 1918 года працаваў у савецкіх страхавых арганізацыях Ленінграда і Іркуцка. Удзельнік 2-га Усерасійскага з'езда урачэбных секцый і секцыі лекараў Усемедыкасанпрацы (дэпутат ад Петраграда). Па пастанове Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 чэрвеня 1922 года арыштаваны ў Петраградзе і высланы на 2 гады ў Кіркрай, затым у Іркуцк[4]. У 1923 годзе абіраецца дацэнтам па кафедры сацыяльнай гігіены Іркуцкага універсітэта. У 1924 годзе абраны прафесарам па кафедры прафесійных хвароб у Дзяржаўным інстытуце для ўдасканалення лекараў у Ленінградзе. У тым жа годзе арганізуе Ленінградскі інстытут па вывучэнню прафесійных хвароб і становіцца яго дырэктарам[2]. Яму належыць новая методыка вызначэння інваліднасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вігдорчык выпусціў больш за 200 друкаваных прац. Сярод іх папулярныя брашуры: Як міністр клапоціцца аб працоўных, Новая перамога (1897) і іншыя.

З навуковых прац найбольш буйныя:

  • Социальное страхование, СПб, 1912;
  • Опасность промышленного труда, СПб, 1913;
  • Детская смертность среди петербургских рабочих, 1914;
  • Государственное обеспечение трудящихся, П., 1917;
  • Теория и практика социального страхования, вып. 1—8, М.—Л., 1919—1926;
  • Что такое инвалидность, М., 1924;
  • Очерки по профессиональной гигиене, М.—Л., 1925;
  • Методика врачебно-страховой экспертизы, М., 1926;
  • Естественный профессиональный отбор с точки зрения профессиональной гигиены, М., 1927.

Зноскі

  1. N. A. Vigdorchik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Вигдорчик Николай (Натан) Абрамович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Первый съезд РСДРП, Манифест РСДРП
  4. 1922 год: Высылка интеллигенции (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]