Мікалай Алумяэ
Выгляд
Мікалай Алумяэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1992 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1951) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Алумяэ (эст.: Nikolai Alumäe; 12 верасня 1915 — 27 сакавіка 1992) — эстонскі вучоны ў галіне механікі. Акадэмік АН Эстонскай ССР (1961). Віцэ-прэзідэнт АН Эстонскай ССР (1964—1977). Лаўрэат Навуковай прэміі Эстоніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (1941). Вучань О. Мадзісана. Доктар тэхнічных навук (1951, тэма дысертацыі «Даследаванне танкасценных пругкіх абалонак у паслякрытычнай стадыі»). Дырэктар-заснавальнік Інстытута кібернетыкі АН ЭССР (1960—1969), старшы навуковы супрацоўнік і кансультант прамысловасці (1977—1987), з 1987 года — саветнік прэзідыума АН ЭССР.
Член Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі Эстонскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Механікі Эстоніі