Мікалай Аляксандравіч Маніс
Мікалай Аляксандравіч Маніс | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнавец, настаўнік |
Дата нараджэння | 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1996 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Аляксандравіч Маніс (1912, Варшава — 18 красавіка 1996) — беларускі краязнаўца, Заслужаны настаўнік БССР (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства прайшло ў мястэчку Росіца. Вучыўся ў Полацкім педтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па спецыяльным наборы накіраваны ў лётнае вучылішча, якое скончыў у 1937 годзе. З першых дзён вайны — баец знішчальнага атрада, створанага Полацкім райкамам КП(б)Б для барацьбы з нямецкімі дыверсантамі, затым член першай са створаных у Полацку падпольных груп, якой кіраваў былы загадчык раённага аддзела народнай адукацыі камуніст С. В. Сухавей. З кастрычніка 1942 года па снежань 1943 года ваяваў у 3-й Беларускай партызанскай брыгадзе.
У пасляваенны час на партыйнай рабоце, з 1947 года быў дырэктарам СШ № 13 у Полацку.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вёў даследчую работу ў архівах, музеях, бібліятэках, пісаў гісторыю старажытнага Полацка і Полацкага раёна. Ён адзін з аўтараў калектыўнай працы «Полацк», выдадзенай Інстытутам гісторыі АН БССР у 1962 годзе і перавыдадзенай у 1987 годзе. У 1988 годзе выйшла яго кніга «Память о них жива в Белоруссии». Падрыхтаваў шмат матэрыялаў для хронікі «Памяць. Полацкі раён». За краязнаўчую дзейнасць узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1][2].
Зноскі
- ↑ Маніс Мікалай Аляксандравіч
- ↑ Мікалай Аляксандравіч Маніс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2020. Праверана 15 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маніс Мікалай Аляксандравіч (1912, Варшава — 1996), краязнаўца, педагог // Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. / М. В. Півавар. — Мн., 2010. — С.201-202.