Мікалай Буляк
Мікалай Буляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1915 (109 гадоў) |
Месца нараджэння |
Мікалай Буляк (20 студзеня 1915, Варшава[1], Царства Польскае (цяпер — Польшча) — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэт Стэфана Баторыя. Падчас Другой сусветнай вайны быў старшынёй акругі ў Навагрудку. 24 студзеня 1944 г. Р. Астроўскі запрасіў яго ў Беларускую цэнтральную раду (БЦР), але Буляк не змог пакінукць пасады ў Навагрудку.
З лета 1944 г. — у эміграцыі. З 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Прымаў удзел у I з'ездзе Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) (18 — 19 студзеня 1947 г.) і быў абраны віцэ-старшынёй Галоўнай управы ЗБВБ. Быў адзіным неваенным удзельнікам з'езду[2]. У хуткім часе стаў на чале прыхільнікаў БЦР, з сакавіка 1948 г. узначаліў Часовую ўправу Хрысціянскага аб'яднання беларускіх работнікаў (ХАБР). Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Аб'еднаньне», аднак неўзабаве моцна захварэў, паводле інфармацыі Ю. Весялкоўскага на манію пераследу[3], і адышоў ад грамадскай дзейнасці і пакінуў Лондан. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
- ↑ Ва ўліковай картцы члена ЗБВБ указана Варшава. Але часам у аналагічных картках месца нараджэння не адпавядала праўдзе. Так, беларускія дзеячы, каб ня быць рэпатрыіраваныцмі ў савецкую Беларусь, указвалі месца нараджэння гарады, якія пасля 1945 г. знаходзіліся па-за межамі Беларускай ССР
- ↑ Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; [рэд. А. Гардзіенка]. — Мн.: Медысонт, 2010. — 617 с. — С. 80. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 18). Са спасылкай на: Ліст Юрыя Весялкоўскага ад 05.06.2006
- ↑ Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі... — С. 242.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; [каментары А. Гардзіенкі]. — Мн.: Медисонт, 2007. — 703 с., [14] л. іл. — С. 402, 640 — 641. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; [рэд. А. Гардзіенка]. — Мн.: Медысонт, 2010. — 617 с. — С. 525. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 18). — ISBN 978-985-6887-63-8.