Юры Весялкоўскі
Юры Весялкоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1924 ці 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 2017 |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Юры (Юрый Мікалаевіч) Весялкоўскі (2 студзеня 1924, в. Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 9 жніўня 2017) — грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Новы Свержань. Паходзіць з сям’і праваслаўных беларусаў: бацькі — Мікалай і Соф’я Весялкоўскія. Пачатковую адукацыю атрымаў дома і ў польскай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войск (1939) вучыўся ў сярэдняй школе.
У 1942—1944 гадах вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам з іншымі курсантамі апынуўся ў 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. У канцы чэрвеня 1944 школу эвакуіравалі ва Усходнюю Прусію, а яе вучняў накіравалі на французскі фронт. У канцы жніўня ўцёк да французскіх партызанаў і быў інтэрнаваны амерыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лагер у г. Марсель. Пасля навучання 27 снежня 1944 накіраваны ў польскія падраздзяленні, скончыў падафіцэрскую школу ў Італіі (1945). Служыў у 2-м Польскім корпусе генерала У. Андэрса, удзельнічаў у баях супраць гітлераўцаў.
У жніўні 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Вучыўся ў польскай гімназіі ў г. Мадэн, дзе пазнаёміўся з беларускім дзеячам В. Грышкевічам. Прымаў удзел у заснаванні і дзейнасці Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Ад 1.10.1946 быў сябрам ЗБВБ, аднак далучыўся да апазіцыі і ў 1948 г. стаў адным з заснавальнікам і актыўным удзельнікам Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі (ХАБР). Пасяліўся ў Лондане. Доўгі час выконваў функцыі сакратара Галоўнай управы ХАБР, стварыў пры арганізацыі хор. У 1952 г. уваходзіў у Беларускі вызвольны рух (БВР). У 1954—62 г. адзін з рэдактараў часопіса «Аб’еднаньне». У 1960-х г. спрычыніўся да расколу ХАБР праз канфлікт з беларускім палітычным дзеячам Р. Астроўскім. Належаў да парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай у Лондане. У 1974—76 г. рэдагаваў беларускі праваслаўны царкоўна-рэлігійны часопіс «Званіца», пазней у 1989—96 г. — рэдактар царкоўна-грамадскага часопіса праваслаўных беларусаў «Голас часу». Як адзначае гісторык Антоні Мірановіч, у адносінах да беларускага ўніяцка-місіянерскага асяродка ў Лондане і яго прыхільнікаў быў у апазіцыі. У друку выступае з пазіцый праваслаўных вернікаў, супраць польскай шавіністычнай палітыкі ў міжваенны перыяд.
Аўтар шэрагу кніг па беларускай і сусветнай гісторыі («Дарога рымскіх папаў на Усход» (1992), «Беларусь у першай сусветнай вайне» (1995), «Што прывяло Армію Краёву на Беларусь» (1995), «Па слядах Другой сусветнай вайны» (2002) і інш.), а таксама ўспамінаў «Няясна мроіліся новыя дарогі» (1997), зборніка вершаў «Каляды на чужыне» (1999).
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 9 жніўня 2024.
- ↑ unicat.nlb.by(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18) ISBN 978-985-6887-63-8
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Свержані
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
- Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Імігравалі ў Вялікабрытанію з Беларусі
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС