Мікалай Валянцінавіч Маратаеў
Мікалай Валянцінавіч Маратаеў | |
---|---|
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1965 (59 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (нар. 14 чэрвеня 1965, г. Гомель, БССР) — беларускі суддзя, дэпутат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 чэрвеня 1965 года ў г. Гомелі[1].
Скончыў у 1992 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». Служыў у радах Савецкай арміі[1]. З красавіка 1992 года — стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. З 1993 года — часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда. З 1995 па 1998 гады — суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомель. З верасня 1998 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. З красавіка 2016[2] года па 2024[3] год намеснік старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда[2]. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі[2].
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Калінкавіцкай акругі № 41. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ а б в Управа Гомельскага абласнога суда Архівавана 15 снежня 2021.
- ↑ Лукашенко освободил от должностей чиновников и силовиков, прошедших в Палату представителей (руск.). Reform.news (29 сакавіка 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Суддзі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання