Парламенцкія выбары ў Беларусі (2024)
![]() | Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Парламенцкія выбары запланаваны да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь на 25 лютага 2024 года[1].
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле змененага падчас рэферэндума 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2]. Згодна з патрабаваннямі Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года[3]. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да таго, каб увесці электроннае галасаванне на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзе[4].
Каляндарны план[правіць | правіць зыходнік]
Дата | Пункт плана |
---|---|
Не пазней за 1 верасня 2023 года[3] | Стварэнне тэрытарыяльных камісій |
Не пазней за 1 кастрычніка 2023 года[3] | Стварэнне 110 акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў |
Не пазней за 23 лістапада 2023 года | Прыняцце рашэння Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў |
будзе вызначана пазней | Стварэнне тэрытарыяльных камісій |
будзе вызначана пазней | Стварэнне ўчасткаў для галасавання |
будзе вызначана пазней | Стварэнне ўчастковых камісій |
будзе вызначана пазней | Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (збор подпісаў) |
будзе вызначана пазней | Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты |
будзе вызначана пазней | Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты |
будзе вызначана пазней | Перадвыбарная агітацыя |
будзе вызначана пазней | Датэрміновае галасаванне |
24 лютага 2024 года | Дзень цішыні |
25 лютага 2024 года | Парламенцкія выбары |
будзе вызначана пазней | Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў |
будзе вызначана пазней | Правядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці) |
Зноскі
- ↑ Адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года
- ↑ Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.)
- ↑ а б в Карпенка: З лета ўступім у актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання
- ↑ Карпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт правядзення выбарчых кампаній