Мікалай Валяр’янавіч Гогель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Валяр’янавіч Гогель
Род дзейнасці пісьменнік
Дата нараджэння 17 мая 1838(1838-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1870
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Валяр'ян Фёдаравіч Гогель[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя

Мікалай Валяр’янавіч Гогель (1838 — 1870) — член Асобай следчай камісіі па палітычных справах Расійскай імперыі над удзельнікамі паўстання 1863—1864 года ў Польшчы, Літве і Беларусі.

Сын магілёўскага губернскага пачтмайстара Валяр’яна Фёдаравіча, унук генерал-лейтэнанта Фёдара Рыгоравіча Гогеля  (руск.). Вучыўся ў Першым Маскоўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога ў 1855 годзе ў чыне паручніка накіраваўся на Крым, дзе ўдзельнічаў у ар’ергарднай справе Еўпаторскага атрада з туркамі пры Саках, у баі пры Чорнай рацэ, у справе левага авангарда Еўпаторскага атрада ля вёскі Чэбатарэй і двойчы ў баях за тую ж вёску. У Севастопальскім гарнізоне прабыў толькі 3 дні. З пачатку 1860-х гадоў служыў на тэрыторыі Беларусі. Удзельнічаў у пяці баях з паўстанцамі Гродзенскай губерні, з лістапада 1863 года ў складзе Віленскай камісіі, Артылерыст, да моманту выхаду ў адстаўку ў 1869 годзе даслужыўся да чына падпалкоўніка.

Л. Ф. Панцялееў, удзельнік рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля», у адносінах да яго пісаў: «Кожны раз, калі ўспамінаецца чаму-небудзь яго прозвішча, я адчуваю гаркату няздзейсненай помсты».

Аўтар кнігі пра паўстанне 1863—1864 гадоў «Иосафат Огрызко и санкт-петербургский революционный жонд в деле последнего мятежа» (Вільня, 1866), эпіграфам да якой сталі словы «Як воўка ні кармі, усё роўна ў лес глядзіць», маючы на ўвазе польскі народ. Генадзь Кісялёў адзначаў, што гэтая кніга, нягледзячы на сваю мэту паклёпу на паўстанцаў, рабіла расійскаму ўраду мядзведжую справу, у сувязі з чым па загадзе віленскага генерал-губернатара графа Баранава амаль увесь тыраж другога выдання кнігі (павялічанай у параўнанні з першым амаль удвая) быў знішчаны[1].

Зноскі

  1. Кісялёў Г. Сейбіты… С. 28.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иосафат Огрызко и петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа / Гогель Николай Валерианович. — Вильна, 1866.
  • Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага. — Мінск, 2009.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.