Мікалай Леанідавіч Латышонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Леанідавіч Латышонак
Дата нараджэння 14 лістапада 1964(1964-11-14) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Мікалай Леанідавіч Латышонак (нар. 14 лістапада 1964, Забор’е, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях (з 2018). Палкоўнік (2004)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 лістапада 1964 года ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР паступіў у Разанскае вышэйшае Паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1988 года па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.

У 1995 годзе перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. У 2003 годзе Латышонак працаваў на пасадзе старэйшага ад’ютанта 1-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Латышонак уваходзіў у самы блізкі круг Аляксандра Лукашэнкі, рэгулярна суправаджаючы яго ў камандзіроўках. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе[3].

6 лютага 2018 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях[4].

Хобі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Латышонак выступаў пад нумарам 13 (Пазіцыя нападніка) за хакейную каманду «Шчыт» у чэмпіянаце Мінска па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд, у якой таксама гуляе старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]