Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, грамадскі дзеяч, бізнесмен |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1980 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Маці | Галіна Радзівонаўна Лукашэнка |
Альма-матар | |
![]() |
Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980[1]) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.
Біяграфія
Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне». Служыў у адным з элітных пагранічных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан запасу.
6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XIII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітай).
Ганаровы консул Эфіопіі ў Беларусі[2].
Жонка — Ганна Лукашэнка. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у 2018 і 2020 гадах Ганна зарабіла ў «Гандлёвым доме БелАЗ» каля 100 тысяч долараў, а ўладальнікі кампаній-партнёраў гандлёвага дому—людзі набліжаныя да Дзмітрыя і Ганны Лукашэнак[3]. Таксама Ганна Лукашэнка піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук[4].
Узнагароды
- Юбілейны медаль «80 гадоў пагранічных войск»
- Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы»
- Знакі «Выдатнік пагранічных войск» I і II ступені
Міжнародныя санкцыі
2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі »[6]. Еўрапейскія санкцыі зняты 15 лютага 2016 года[7].
21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», зноў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён быў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], 7 ліпеня — Швейцарыя[12].
2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13], а таксама ў санкцыйны спіс Канады[14].
У 2022 годзе Дзмітрый Лукашэнка трапіў у чорны спіс Японіі[15].
Крыніцы
- ↑ sportclub.by Архівавана 11 красавіка 2015. (руск.)
- ↑ «Эфіопія прызначыла консулам сына Лукашэнкі — і сарвала джэкпот» . Новы Час (20 мая 2023). Праверана 8 мая 2024.
- ↑ Ганна Лукашэнка замяшаная ў афёру амаль на 200 мільёнаў долараў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 лістапада 2022). Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі . Наша Ніва (2 сакавіка 2024). Праверана 12 мая 2024.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ DURCHFÜHRUNGSVERORDNUNG (EU) 2021/997 DES RATES vom 21. Juni 2021 zur Durchführung des Artikels 8a Absatz 1 der Verordnung (EG) Nr. 765/2006 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus (ням.). EUR-Lex (21 чэрвеня 2021).
- ↑ wys. Syn i synowa Łukaszenki na nowej liście unijnych sankcji przeciwko Białorusi (польск.). Polsat News . Polska Agencja Prasowa (21 чэрвеня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
- ↑ Канада ввела санкции против Дмитрия Лукашенко и семи структур (руск.). Интерфакс (2 снежня 2021). Праверана 9 снежня 2021.
- ↑ 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 20 красавіка 2022.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Спартыўныя функцыянеры Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Ганаровыя консулы
- Сям’я Аляксандра Лукашэнкі