Мікалай Людвігавіч Светлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Людвігавіч Светлік
Дата нараджэння 8 жніўня 1904(1904-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1972(1972-02-07) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Мікалай Людвігавіч Светлік (8 жніўня 1904, в. Паланечка, Навагрудскі павет, Мінская губерня; цяпер Баранавіцкі раён — 7 лютага 1972) — беларускі палявод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і.

З 1939 года працаваў паляводам. У 1944 годзе узначаліў звяно па вырошчванні канюшыны. У 1952—1966 гадах палявод эксперыментальнай базы (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна.

Звяно М. Л. Светліка на плошчы 5,5 га атрымала ўраджай насення канюшыны 5,2 ц/га. 30 сакавіка 1949 годзе за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Памёр у 1972 годзе, пахаваны на могілках у в. Вольна. У 1973 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Светлик Николай Людвигович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 195.
  • Светлик Николай Людвигович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 559.
  • Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 544.
  • Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 440.