Мікалай Мікалаевіч Папок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Папок
Дата нараджэння 8 студзеня 1953(1953-01-08) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Папок (нар. 8 студзеня 1953, в. Паланечка, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1975), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1982).

Працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1975, факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, з 2006 — загадчык кафедры, у 1983—1988 — сакратар парткама).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя і тэхналагічныя асновы машынабудаўнічай вытворчасці з інтэнсіфікацыяй механічнай апрацоўкі дэталей.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические и технологические основы мобильного многономенклатурного производства с интенсификацией механической обработки поверхностей деталей типа тел вращения : диссертация … доктора технических наук : 05.02.08 ; 05.03.01 : защищена 04.06.2002 : утверждена 26.03.2003 / Попок Николай Николаевич. — Новополоцк, 2002.
  • Конструирование и оснащение технологических комплексов / [А. М. Русецкий и др.]. — Минск, 2014.
  • Мобильная реорганизация машиностроительного производства / Н. Н. Попок. — Минск, 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Папок Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 438.
  • Попок Николай Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 202.
  • Попок Николай Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 259.