Мікалай Мікалаевіч Бекман
Мікалай Мікалаевіч Бекман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1865 | ||||||
Смерць | 1924 | ||||||
Жонка | Алена Сямёнаўна з Бонч-Асмалоўскіх[d] | ||||||
Адукацыя |
Мікалай Мікалаевіч Бекман (руск.: Николай Николаевич Бекман; 1865 — 1924) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў абруселага роду шведскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і барона Мікалая Мікалаевіча Бекмана (1842—1897), памешчыка Палтаўскай губерні, Ганны Іванаўны Крамаравай (1845—1919). Меў сястру Кацярыну (у шлюбе Ляпнінская; 1846—1930)[1].
Скончыў Царскасельскі ліцэй у Пецярбургу і Пятроўска-разумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве[1].
Памешчык, валодаў вёскай Янаўка Клімавіцкага павета. Ляснічы ва ўгоддзях князёў Мяшчэрскіх[1]. Апошні клімавіцкі павятовы маршалак у 1911—1916 гадах[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў аграномам у Рослаўлі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе з графіняй Аленай Сямёнаўнай з Бонч-Асмалоўскіх (1863—1908), дачкой Сямёна Сямёнавіча Бонч-Асмалоўскага (1832—1905) і Юліі Іванаўны з Бонч-Бруевічаў. Дзеці[1]:
- Мікалай (1890—1984),
- Георгій (1902—1907),
- Сяргей (1895—1938). Ягоны ўнук савецкі і расійскі ўльтракансерватыўны палітычны дзеяч Сяргей Эрвандавіч Кургінян.
- Марыя (1892—1928),
- Вольга (па мужу Федаровіч) (1898—1945).
У другім шлюбе з баранесай Марыя Мікалаеўна[3] з Мяшчэрскіх (у першым шлюбе фон Брынкен )[1]. Да рэвалюцыі сям’я жыла ва ўласным асабняку ў Клімавічах, пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Бекман Николай Николаевич
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
- ↑ а б В КЛИМОВИЧАХ СОХРАНИЛСЯ ОСОБНЯК ИМЕНИТОГО РОДА МЕЩЕРСКИХ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022. Праверана 10 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх