Сядзібны дом (Клімавічы)
Славутасць | |
Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх | |
---|---|
![]() | |
53°36′41,17″ пн. ш. 31°57′45,15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Клімавічы |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1867 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх — будынак у Клімавічах, размешчаны па вул. Савецкай, 69. Пабудаваны ў 1867 г. у псеўдарускім стылі. Помнік драўлянага дойлідства XIX ст.
У асабняку да Кастрычніцкай рэвалюцыі жыла з сям'ёй Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх, жонка апошняга клімавіцкага павятовага маршалка Мікалая Бекмана. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўнёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная мансардай з кілепадобным франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкарыраваная разьбой у выглядзе карункаў. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- 1163. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сядзібны дом (Клімавічы) на Вікісховішчы |
---|
- Сядзібны дом (Клімавічы) на сайце Radzima.org
- Сядзібны дом (Клімавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзібны дом (Клімавічы) на сайце «Архіварта»