Мікалай Мітрафанавіч Замяцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мітрафанавіч Замяцін
Дата нараджэння 18 мая 1900(1900-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1965(1965-06-12) (65 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Мітрафанавіч Замяцін (18 мая 1900, Ліпецк, Расія — 12 чэрвеня 1965) — беларускі жывёлавод. Доктар сельскагаспадарчых навук (1937), прафесар (1935). Член-карэспандэнт АН БССР (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Петраградскі ветэрынарна-зоатэхнічны інстытут (1923).

Працаваў у жывёлагадоўчых доследных станцыях СССР (1924—1935), Іркуцка, Белацаркоўска, Смаленска, Чувашскіх, Новасібірскім сельскагаспадарчым інстытуце (1935—1946), Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР (1946—1949, загадчык аддзела жывёлагадоўлі), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1949—1959, загадчык кафедры развядзення сельскагаспадарчых жывёл), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1959—1965).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне канстытуцыі сельскагаспадарчых жывёл і падбор іх па прынцыпу стымулявання развіцця патомства; узроставы і полавы падбор жывёл; вывядзенне беларускай чорна-рабой пароды свіней.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953), «Знак Пашаны» (1949).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Замяцін Мікалай Мітрафанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 490. — 608 с.: іл., карты.
  • Замяцін Мікалай Мітрафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — Дата смерці: 12.07.
  • Замятин Николай Митрофанович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 236. — Дата смерти: 12.07.
  • Замятин Николай Митрофанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 602—603. — Дата смерти: 12.07.
  • Замятин Николай Митрофанович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 165—166.
  • К 100-летию со дня рождения члена-корреспондента АН БССР Николая Митрофановича Замятина / В. В. Немыкин // Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. — 2000. — № 3. — С. 99—100.
  • Мікалай Мітрафанавіч Замяцін : [некралог] // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1965. — № 4. — С. 132—133.