Мікалай Міхайлавіч Алданаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Міхайлавіч Алданаў

Нараджэнне 12 мая 1959(1959-05-12) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Мікалай Міхайлавіч Алданаў (нар. 12 мая 1959, в. Савеленкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Працаваў выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Брэсцкага музычнага вучылішча, выкладчыкам Брэсцкага музычнага каледжа, дацэнтам філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» г. Магілёва.

Дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», мастацкі кіраўнік аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[1].

Зноскі