Мікалай Нілавіч Крыўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Нілавіч Крыўко
Дата нараджэння 16 ліпеня 1949(1949-07-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2016(2016-12-07) (67 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Нілавіч Крыўко (16 ліпеня 1949, в. Манякова, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 7 снежня 2016) — беларускі вучоны-мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Дзісенскай сярэдняй школы ў 1968 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута і праз чатыры гады стаў навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі ў Мінску.

У 1997 годзе прысвоена акадэмічнае вучонае званне вядучага навуковага супрацоўніка.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Ацэначныя найменні асоб у гаворках Міёрскага раёна Віцебскай вобласці». Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні 2-х томнага акадэмічнага выдання «Руска-беларускага слоўніка». Прымаў удзел у падрыхтоўцы фундаментальных калектыўных прац, такіх як «Беларуска-рускі слоўнік», пяцітомны ў шасці кнігах «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», пяцітомны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». З’яўляецца сааўтарам і адным з навуковых рэдактараў «Русско-белорусского словаря для военных», «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы».

Каля 250 навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных публікацый па пытаннях лексікалогіі, лексікаграфіі, культуры мовы, анамастыкі, дыялекталогіі, гісторыі мовазнаўства і іншых выйшла з-пад яго пяра. За дзесяцігоддзі творчай працы стварылася картатэка, якая змяшчае 378 тысяч картак слоў і фразеалагізмаў. На аснове яе рыхтуецца да друку шматтомны «Слоўнік Дзісеншчыны», які будзе змяшчаць прыкладна 70 тысяч слоў і фразеалагізмаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За вялікі ўклад, унесены ў стварэнне гэтага выдання, стаў лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі (1997).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]