Міёрскія навіны
Выгляд
| «Міёрскія навіны» | |
|---|---|
| Тып | газета |
| Заснавальнік | Мёрскі раённы выканаўчы камітэт |
| Уладальнік | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт і Міёрскі раённы Савет дэпутатаў |
| Рэдактар | Наталля Леанідаўна Станкевіч |
| Заснавана | 1941 |
| Мова | беларуская, руская |
| Перыядычнасць | два разы на тыдзень |
| Галоўны офіс | 211287, Віцебская вобласць, Міёрскі раён, аграгарадок Пад'ельцы, вуліца Дварнасельская, 5-а |
| Тыраж | 3959 |
| Вэб-сайт | mijory.by |
«Міёрскія навіны» — раённая газета Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1941 года. Заснавальнікі: Міёрскі раённы выканаўчы камітэт і Міёрскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1941 года пачала выходзіць газета «Бальшавіцкая трыбуна» тыражом 1500 экзэмпляраў. У гады вайны яны выдавалася пад назвай «Кліч партызана» на базе партызанскай брыгады імя Калініна ў паходнай друкарні.
5 снежня 1944 года газета выйшла пад назвай «Бальшавіцкая трыбуна» і захоўвала яе да 25 снежня 1952 года, калі была перайменавана ў «Зару камунізму». З 1 мая 1962 года набыла імя «Сцяг працы». З 1 студзеня 2002 года газета называецца «Міёрскія навіны»[1].
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Раманавіч Шляхценка (з 1941)
- Пётр Акімавіч Клінаў
- Наталія Леанідаўна Станкевіч
Зноскі
- ↑ Гісторыя газеты «Міёрскія навіны»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Папар, С. Радовішчы неспазнанага / С. Папар // Культура. — 2001. — № 25-26 (30 чэрвеня — 6 ліпеня). — С. 19.