Перайсці да зместу

Мікалай Паўлавіч Кніга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Паўлавіч Кніга
Дата нараджэння 10 (23) лютага 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1972(1972-12-20) (70 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці оталарынголаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, галоўны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1955)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Мікалай Паўлавіч Кніга (10 (23) лютага 1902, Коўбча, Клічаўскі раён — 20 снежня 1972) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958).

Пасля заканчэння ў 1929 годзе медыцынскага факультэта БДУ займаўся практычнай і навуковай дзейнасцю ў лячэбных установах Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы на Клічаўшчыне, быў начальнікам санітарнай службы атрада. З сакавіка 1944 года ўзначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі.

З 1944 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце, загадчык кафедры оталарынгалогіі (1952), галоўны оталарынголаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі (1958). З 1962 года ўзначальваў навуковае таварыства оталарынголагаў Беларусі.

Асноўныя працы па праблемах склеромнай інфекцыі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі. Памёр у 1972 г.

Зноскі

  • Кніга Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 359. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.