Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Вішнявецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Вішнявецкі
Дата нараджэння 1897(1897)
Месца нараджэння г. Магілёў
Дата смерці 1941(1941)
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага Сцяга

Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897, г. Магілёў — 1941, ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917[1].

Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях  (руск.) 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча[1].

У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным корпусам Доўбар-Мусніцкага  (руск.) і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС Украінскага фронту  (руск.). З лета 1919 г. у 1-й Коннай арміі  (руск.), камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі  (руск.). У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі.

Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2][3].

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1]. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве[2][3].

  1. а б в Вишневецкий Николай Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117. — 737 с.
  2. а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
  3. а б ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч
  • Корнилович Э. А. Организатор гвардии. — В его кн.: Революцией призванные. — Мн., 1980. (руск.)
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. — Мн., 1998.
  • Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. — М., 2012. — С. 191—192. (руск.)