Мікалай Пятровіч Матвейка
Мікалай Пятровіч Матвейка |
---|
Мікалай Пятровіч Матвейка (15 студзеня 1947, в. Азёрнае, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 2020) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (2005), прафесар (2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (хімічны факультэт, 1971; аспірантура, 1974).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1980–1995), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1975–1979 і з 1995, у 1995–2005 – загадчык кафедры фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2005 – намеснік дэкана факультэта даінстытуцкай падрыхтоўкі, у 2007–2020 – загадчык кафедры фізікахіміі матэрыялаў і вытворчых тэхналогій).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія і распрацоўка электродных матэрыялаў; электрахімічныя метады кантролю якасці прадукцыі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Синтез высокоактивных коррозионностойких электродных материалов на основе бисилицидов переходных металлов : диссертация ... доктора химических наук : 02.00.01 : защищена 16.02.2005 : утверждена 29.06.2005 / Матвейко Николай Петрович. ― Минск, 2004.
- Исследование адсорбционных и каталитических свойств родия и родиево-осмиевых сплавов : автореферат диссертации ... кандидата химических наук : 02.00.04 / Матвейко Николай Петрович. ― Москва, 1974.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матвейко Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 669.
- Матвейко Николай Петрович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 59.
- Матвейка Мікалай Пятровіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. ― Мінск, 2004. — С. 60.
- [Матвейко Николай Петрович : некролог] // Эканаміст : орган УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт". — 2020. — 12 чэрвеня (№ 11). — С. 4.