Мікалай Пятровіч Сінюцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Пятровіч Сінюцін
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1911(1911-10-26)
Месца нараджэння Рэчыца
Дата смерці 5 лістапада 1941(1941-11-05) (30 гадоў)
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 1930-1941
Званне Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Мікалай Пятровіч Сінюцін (1911—1944) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, камандзір батальёна 469-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 13-й арміі Паўночна-заходняга фронту, старэйшы лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1911 года ў горадзе Рэчыца, цяпер Гомельскай вобласці Беларусі у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў 6 класаў. Быў рабочым на Рэчыцкім хлебазаводзе.

У Чырвонай арміі з 1930 года. У 1936 годзе скончыў пяхотнае вучылішча. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў. Камандзір батальёна 469-га стралковага палка старэйшы лейтэнант Мікалай Сінюцін праславіўся ў перыяд з 8-га па 27 студзеня 1940 года падчас утрымання тактычна важных вышынь на Карэльскім перашыйкі, дзе даручаны яму батальён адбіў некалькі кантратак ворага, нанёсшы яму вялікія страты ў жывой сіле.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» старшаму лейтэнанту Сінюціну Мікалаю Пятровічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, герой «Зімняй вайны» на фронце. Камандзір 469-га стралковага палка Сінюцін Н. П. прапаў без вестак 5 лістапада 1941 года.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Николай Петрович Синютин на сайце «Героі краіны»