Мікалай Раманавіч Дзікоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Раманавіч Дзікоўскі
Николай Романович Диковский
Дата нараджэння 12 верасня 1886(1886-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя, краязнаўства
Альма-матар

Мікалай Рамановіч Дзікоўскі (12 верасня 1886, Браслаў Ковенскай губерні) ― ?) ― рускі/беларускі гісторык, краязнаўца, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і псаломшчыка. Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1891), дзе адным з яго настаўнікаў быў М. В. Каяловіч, які паўплываў на далейшыя гістарычныя заняткі Дзікоўскага. Некаторы час працаваў наглядчыкам у Віленскім духоўным вучылішчы. У 1891 годзе пасвечаны ў святары і прызначаны ў Кобрыно Гатчынскай воласці пад Пецярбургам. У 1894 годзе пераведзены ў Гродна ключаром кафедральнага Сафійскага сабора, з 1901 настаяцель сабора і законанастаўнік гарадзенскіх мужчынскай і жаночай гімназій.

Пры Дзікоўскім у прыдзеле сабора былі заменены драўляныя падлогі на кафляныя, распісаны алтар, ўстаноўлена грабніца для плашчаніцы, у галоўным прыдзеле з'явілася ікона «Тайнай вячэры». Разам з біскупам Гродзенскім і Брэсцкім Ніканорам (Каменскім) дамогся адкрыцця Гродзенскага царкоўна-гістарычнага камітэта. У 1901―1907 гадах рэдактар «Гродненскіх епархіяльных ведамасцей»[1].

У 1906 годзе за пастырскую дзейнасць узнагароджаны нагрудным крыжам.

У кастрычніку 1907 года прызначаны рэктарам Ардонской духоўнай семінарыі, у жніўні 1908 года пераведзены настаяцелем царквы ў Канстанцінагорскай слабадзе блізу Пяцігорска. У верасні 1909 года прызначаны законанастаўнікам у Перм, дзе выкладаў у гарадскіх гімназіях, настаўніцкай семінарыі і камерцыйным вучылішчы. Вёў службу ў царкве Пермскага духоўнага вучылішча. З 1912 года зверхштатны святар пермскага Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора. У 1913 годзе рэдактар «Пермскіх епархіяльных ведамасцяў». Быў адным з ініцыятараў пермскага «Навуковага таварыства, прысвечанага распрацоўцы гістарычных, філасофскіх, філалагічных і сацыяльна-юрыдычных ведаў»[2].

1 мая 1918 года жыхары Мотавіліхі выбралі Дзікоўскага святаром прыходу. У чэрвені 1919 года белая армія пакінула Перм, разам з ёй сышоў і Дзікоўскі. Далейшы яго лёс невядомы[3].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка ― Дар'я Іулінаўна. Чацвёра дзяцей: старэйшы Рыгор (н. 1895), малодшы Аляксей (н. 1901).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся гісторыяй, археалогіяй. Аўтар шэрагу артыкулаў і нарысаў па гісторыі праваслаўя. Так, у прыватнасці, ім апублікаваная першая бібліяграфічная праца аб Гродзеншчыні ― «Вопыт бібліяграфічнага паказальніка артыкулаў і нататак, якія тычацца гісторыі цэркваў і манастыроў Гродзенскай губерні». Усяго ж выйшла больш за 30 гістарычных артыкулаў і нарысаў: «З летапісу Гродзенскага Барыса-Глебскага манастыра», «Барацьба Жыравіцкага манастыра з жыдоўствам», «Базіліянскі ордэн і яго значэнне ў заходне-рускай уніяцкай царквы», «Каранаванне Жыравіцкага цудатворнага абраза маці Божай» і інш[4][5].

Зноскі

  1. Просопография настоятелей Гродненских православных храмов. Гродненская епархия (11 студзеня 2017).
  2. Селянинова Г. Д. Общество исторических, философских и социальных наук при Пермском университете в 1917―1918 годы // Диалог со временем. — Пермь: 2008. — Т. 25. — С. 233―235.
  3. Бояршинов В. Г. Летопись православных храмов. — Пермь: Свято-Троицкий Степанов монастырь, 2008. — С. 267―268. — 382 с.
  4. Лянкевіч Д. В. Ля вытокаў гісторыка-царкоўнай бібліяграфіі на Гродзеншчыне // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3-4 мая 2002 года. — Гродна: 2003. — № 2. — С. 194―198.
  5. Православная богословская энциклопедия. — Петроград: Тип. А. П. Лопухина, 1903. — 620 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Черепица В. Н. ...Не потерять связующую нить. История Гродненщины XIX—XX века в событиях и лицах (исследования, документы, комментарии). ― Гродно, ГрГУ, 2003, с. 7, 216—217, 228—230.
  • Рябкова Е. А. Церковное краеведение в Западной Беларуси во 2-й половине ХIХ — начале ХХ в. с. 17 // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Материалы республиканской научной конференции, 3-4 мая 2002 года, ч. 2, Гродно. ― 2003, с. 17.