Мікалай Слупскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Слупскі.
Мастак Ё. Шротэр, XVII ст.

Мікалай Слупскі (16161693) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэнне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.

21 чэрвеня 1678 асвяціў кутні камень Касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна[1].

Кансэкраваў шэраг касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бернардзінак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях (1673), Свір (1680).

Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]