Мікалай Стэфан Пац
Мікалай Стэфан Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() Газдава | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Завіша | ||||||
Пераемнік | Андрэй Францішак Катовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Марцыян Аляксандр Агінскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Казімір Сапега | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Катовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1623[1][2] |
||||||
Смерць |
8 мая 1684[3] |
||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Стэфан Пац | ||||||
Маці | Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d] | ||||||
Жонка | Тэадора Соф’я з Трызнаў[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
![]() |
Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.
Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.
Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належыў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.
Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 423. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія Пацаў Архівавана 5 кастрычніка 2013.