Слова Жыцця

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Слова Жыцця, Słowo Życia, рэлігійна-інфармацыйная газета, якая выдаецца Гродзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіяй на беларускай і польскай мовах. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні, друкуецца ў горадзе Гродна.

Выданне змяшчае агляд рэлігійных падзей на Гродзеншчыне, у Беларусі і свеце. Друкуюцца навіны з Ватыкана, асвятляецца дзейнасць Папы. Змяшчаюцца матэрыялы пра царкоўнае, культурнае і грамадскае жыццё каталікоў Гродзеншчыны. Значную ўвагу газета надае выхаванню хрысціянскай маральнасці.

Выданне ілюстраванае.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт газеты