Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі
Дата нараджэння 12 (25) верасня 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1971(1971-10-08) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Іван Васілевіч Болдзін (12 верасня 1900, п. Лэтычыў, Падольская губерня — 8 кастрычніка 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію.

У Чырвонай Арміі — з сакавіка 1919 года. З красавіка 1919 года — камандзір эскадрона і ад‘ютант дывізіѐна Правабярэжнай групы войскаў 12-й арміі. З верасня 1919 года — ад‘ютант кавалерыйскага дывізіѐна брыгады Паўлава. З сакавіка 1920 года — камандзір коннага атрада 137-й стралковай брыгады, а са снежня 1920 года — камендант штаба гэтай брыгады ў Севастопалі. Ваяваў на Паўднѐвым фронце супраць армій Дзянікіна і Урангеля. У чэрвені 1919 года за бой у вѐсцы Багданаўка быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Вайну скончыў у Крыму.

У 1922 годзе скончыў Вышэйшую ваенную школу камсастава Харкаўскай ваеннай акругі. Са снежня 1937 года — выкладчык тактыкі Кіеўскага артылерыйскага вучылішча. У ліпені 1938 года, у разгар рэпрэсій і «чыстак» у арміі, палкоўніку Аслікоўскаму ўзгадалі яго «дваранскае паходжанне» і звольнілі з войска. Ён з‘ехаў у Ташкент, уладкаваўся на працу ў кінастудыю ў якасці дырэктара карціны «Рубінавыя зоркі».

У студзені 1941 года адноўлены ў РСЧА, прызначаны памочнікам камандзіра 9-й Крымскай кавалерыйскай дывізіі Адэскай ваеннай акругі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны — з чэрвеня 1941 года. Вайну сустрэў у Бесарабіі на рацэ Прут.

Уснежні 1942 года стаў камандзірам 3-га кавалерыйскага корпуса. Летам 1944 года конна-механізаваная група генерала М.Аслікоўскага (3- ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-ці гвардзейскі механізаваны корпус) у складзе 3-га Беларускага фронту брала ўдзел у наступальнай аперацыі «Баграціѐн».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 мая 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкафашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, гвардыі генерал-лейтэнанту Мікалаю Сяргеевічу Аслікоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5545). Пасля вайны славуты военачальнік працягваў службу ў радах Узброеных Сіл СССР.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 7).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна (1945/02/21, 1945/05/29), 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга (1941/08/02, 1944/11/03), ордэнамі Суворава 1-й (1945/04/10) і 2-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені (1943), 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама вышэйшай узнагародай Польшчы — ордэнам «Віртуці мілітары». Ганаровы грамадзянін гарадоў Ліда (1964) і Гродна (1968).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т.2: Аршыца-Беларусцы / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т.2. −480с.
  • Гродно: энциклопедический справочник / Гл.ред. И. П. Шамякин и др. — Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1989. — С.304;
  • Николай Степанович Осликовский — биография [Электронный ресурс] /Н. С. Осликовский/
  • Режим доступа: yandex.by/yandsearch?rdrnd=10433&text=(20.12.2014);
  • Осликовский Н. С. — Воспоминания/Гродненское направление /- газета «Гродненская правда».1974 г., № 16,18;
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродна — Мінск: БелЭн,1999,- с.434-437.
  • Рашэнне Гродзенскага гарадскога Савета № 76 ад 22.10.2015 г